Розніца паміж версіямі "Людовік (герцаг Бургундскі)"

няма тлумачэння праўкі
(Новая старонка: '{{Іншыя значэнні|тып=імя|Людовік}} {{Дзяржаўны дзеяч | імя = Людовік, герцаг Бургундскі |...')
 
'''Людовік, [[герцаг Бургундскі]]''' ({{lang-fr|Louis duc de Bourgogne}}; {{Дата нараджэння|16|8|1682}} — {{Дата смерці|18|2|1712}}) — [[дафін Францыі]] з [[1711]] года, сын [[Людовік Вялікі Дафін|Людовіка Вялікага Дафіна]] і [[Марыя Ганна Баварская, 1660—1690|Марыі Ганны Баварскай]], старэйшы ўнук [[Людовік XIV|Людовіка XIV]].
 
Атрымаў выхаванне ў духу каталіцкай набожнасці апошніх гадоў кіравання Караля-Сонца. З [[1702]] года дзед увёў герцага Бургундскага ў Дзяржаўны савет (да гэтага часу яго малодшы брат Філіп ужо стаў каралём Іспаніі [[Філіп V, кароль Іспаніі|Філіпам V]]). На прынца ўплывала прыдворная «набожная партыя» (devots), і ён сам неўзабаве завёў уласную групоўку, куды ўваходзілі яго настаўнік [[Франсуа Фенелон|Фенелон]], герцагі дэ Бавіе і дэ Шэўроз, а таксама [[Луі дэ Сен-Сімон]] (вядомы мемуарыст). Кружок падтрымліваў ідэю «асветнага абсалютызму» і дваранскай алігархіі з вялікай колькасцю кансультатыўных арыстакратычных «саветаў», якія адначасова абмяжоўвалі самаўпраўнасць караля і адціскалі ад стырна ўлады буржуазію. Заўчасная смерць герцага Бургундскага перашкодзіла планам яго кружка здзейсніцца, аднак некаторых падобных тэндэнцый незалежна працягвалі прытрымлівацца рэгент — [[Філіп II Арлеанскі]] і яго пераемнікі. Пры рэгенцтве нядоўгі час праіснавала [[полісінодыя]], сістэма калектыўнага кіраўніцтвакіравання, а на працягу 1715—1789 года буржуазія сістэматычна абмяжоўвалася ў правах займаць дзяржаўныя пасады (у адрозненне ад умеранага дэмакратызму, уласцівага ў гэтай справе Людовіку XIV).
 
Пасля смерці бацькі ў [[1711]] годзе герцаг Бургундскі стаў спадчыннікам прастола і [[дафін]]ам, аднак ужо ў лютым 1712 года сканаў разам са сваёй жонкай Марыяй-Адэлаідай Савойскай ад эпідэміі [[адзёр|адзёру]]. Ад гэта хваробы праз месяц памер і іх старэйшы сын, 4-гадовы герцаг Брэтонскі. Малодшае двухгадовае дзіця, герцаг Анжуйскі, выжыў і пасля смерці прадзеда стаў у [[1715]] годзе каралём [[Людовік XV|Людовікам XV]].