Розніца паміж версіямі «Радамская канфедэрацыя»

др
вікіфікацыя
др (вікіфікацыя)
[[Файл:Karol Stanisław Radziwiłł Panie Kochanku.PNG|thumb| [[Караль Станіслаў Радзівіл «Пане Каханку»|Караль Станіслаў Радзівіл]] ''(Пане Каханку)'']]
[[Выява:Nikolai Vasilyevich Repnin.jpg|thumb|Расійскі пасол [[Мікалай Васільевіч Рэпнін|Мікалай Рэпнін]], фактычны ініцыятар склікання і лідар канфедэрацыі]]
 
'''Радамская канфедэрацыя''' — [[Канфедэрацыя Рэчы Паспалітай|канфедэрацыя]], скліканая [[23 чэрвеня]] 1767 года ў [[Радам]]е пад прыкрыццём расійскіх войскаў палкоўніка Васіля Кара для абароны ранейшага ладу [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]]. Узнікла ў якасці рэакцыі стварэнне іншаверскіх канфедэрацый ([[Слуцкая канфедэрацыя|Слуцкай]] і [[Торуньская канфедэрацыя|Торуньскай]]). 3 жніўня 1767 года яна была адноўлена ў [[Варшава|Варшаве]], доўжылася да 15 снежня 1767 года. Канфедэрацыя была створана па прапанове расійскага пасла [[Мікалай Васільевіч Рэпнін|Мікалая Рэпніна]] для ажыццяўлення раўнапраўя іншаверцаў, вяртання ранейшых шляхецкіх свабод і навязвання расійскага паручыцельства. Яе падтрымлівала магнацкая апазіцыя ([[Патоцкія]]), якая супрацьстаяла рэформам караля [[Станіслаў Аўгуст Панятоўскі|Станіслава Аўгуста Панятоўскага]]. Мэтай радамчан быў прыгнёт [[Фамілія, партыя|«Фаміліі»]] [[Чартарыйскія|Чартарыйскіх]] праз адхіленне яе ад уплыву на дзяржаўныя справы.
 
Маршалкам Радамскай канфедэрацыі стаў [[Караль Станіслаў Радзівіл|Караль Станіслаў Радзівіл]] ''(Пане Каханку)'', маршалкам літоўскім — [[Станіслаў Бжастоўскі]], сакратаром  — [[Марцін Матушэвіч]].
 
Тым не менш, фактычным лідарам канфедэрацыі стаў Мікіта Рэпнін, які даў указанне канфедэратам падпарадкавацца Станіславу Панятоўскаму і адправіць польскіх дэлегатаў да імператрыцы [[Кацярына II|Кацярыне II]] з прашэннем аб гарантыі палітычнай сістэмы Рэчы Паспалітай. Мяркуецца, што гэта прашэнне да імператрыцы было падрыхтавана самім Рэпніным.