Аляксей Нічыпаравіч Карпюк: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: сьц → сц, 1989 году → 1989 года, кабінэ → кабіне, 0-е → 0-я, ньн → нн, бэйды → бейды, ды → і , нзбург → нсбург (2) using AWB
др афармленне
Радок 1:
'''Аляксей Карпюк''' ({{ДН|14|4|1920}}, [[Вёска Страшава|в. [[Страшава]] каля Гарадка, (цяпер [[Беластоцкае ваяводства]], [[Польшча]]) — {{ДС|14|7|1992}}, {{Месца смерці|Гродна}})  — беларускі [[пісьменнік]], [[грамадскі дзеяч]]. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны I і II ступені, медалямі і залатым крыжам польскага ордэна «Віртуці Мілітары». Заслужаны работнік культуры БССР (1980). Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя І. Мележа (1986) за кнігу «Сучасны канфлікт».<ref name="Гардз">Гардзіцкі…</ref> лідар вольнадумнай інтэлігенцыі ў Гродне ў 1960-1980-х, падтрымліваў кантакты з пісьменнікамі-дысідэнтамі ў СССР<ref name="Дэмакр">Дэмакратычная…</ref>.
{{змест злева}}
 
== Біяграфічныя звесткі ==
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і<ref name="Гардз"/>, бацька быў сябрам [[КПЗБ]]<ref name="Дэмакр"/>. У [[1934]] годзе скончыў семігодкусямігодку<ref name="Дэмакр"/> і ў 1938—1939 навучаўсягадах вучыўся ў польскай гімназіі ў Вільні, а пасля яе закрыцця, ўу 1939—1941 — у Навагрудскім педагагічным вучылішчы (разам з [[У. Калеснік]]ам<ref name="Дэмакр"/>). У гады нямецка-фашысцкай акупацыі ўваходзіў у склад падпольнай дыверсійнай групы. Падчас адной з дыверсій на чыгунцы (кан. 1942) быў арыштаваны і адпраўлены ў беластоцкую турму, а адтуль у канцлагер Штутгоф<ref name="Гардз"/><ref name="Дэмакр"/>, што адаб'ецца на яго далейшай біяграфіі<ref name="Дэмакр"/>. Увосень 1943 уцёк з лагера і прыняў удзел у партызанскай барацьбе. У 1944 быў камандзірам партызанскага атрада імя К. Каліноўскага на Гародзеншчыне. У 1944—1945 служыў у Савецкай Арміі, удзельнічаў у баях на тэрыторыі Польшчы і Германіі. Двойчы паранены, інвалід II групы<ref name="Дэмакр"/>. У 1947 уступіў у [[КПСС]]<ref name="Дэмакр"/>. Скончыў аддзяленне англійскай мовы Гродзенскага педагагічнага інстытута (1949). Працаваў загадчыкам Сапоцкінскага [[раённы аддзел народнай адукацыі|РАНА]] (1949—1951), дырэктарам Біскупцкай сямігадовай школы Ваўкавыскага раёна (1951—1953). У друку дэбютаваў у 1953 аповесцю «У адным інстытуце»<ref name="Гардз"/>. Член [[Саюз пісьменнікаў СССР|Саюза пісьменнікаў СССР]] з 1953. Працаваў у Гродзенскім педінстытуце (1953—1955), у абласной газеце «Гродзенская праўда» (1955—1957), уласным карэспандэнтам газеты «Літаратура і мастацтва». У 1961 скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. З 1961 — загадчык агенцтва «Інтурыст» (Гродна), з 1965 — сакратар Гродзенскага абласнога аддзялення СП БССР, з 1970 — упаўнаважаны УААП па вобласці, у 1977—1981 — дырэктар Рэспубліканскага музея атэізму і гісторыі рэлігіі ў Гродна (адзін з самых нацыянальных па духу музеяў Беларусі ў савецкія часы<ref name="Дэмакр"/>). З 1978 — зноў сакратар Гродзенскага аддзялення СП БССР<ref name="Гардз"/>, у 2-ой пал. 1980-х актыўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці Гродна: адзін з актывістаў [[Беларускі народны фронт «Адраджэнне»|БНФ]], адзін з заснавальнікаў ЗБС «Бацькаўшчыны», меў цесныя кантакты з клубам [[Паходня|«Паходня»]]<ref name="Дэмакр"/>.
 
А. Карпюк вядомы як аўтар твораў пра жыццё Заходняй Беларусі ў 1-ай пал. 19 ст. — тэме, якая дазваляла ва ўмовах савецкай цэнзуры раскрываць некаторыя старонкі нацыянальнай гісторыі (аповесць «Данута», раман-быль «Вершалінскі рай» і інш.). Вакол А.Карпюка ў Гродне ў 1960-1970-х узнік своеасаблівы клуб вольнадумнай інтэлігенцыі. У розныя часы з гэтым асяродкам кантактавалі Васіль Быкаў, Данута Бічэль-Загнетава, Вольга Іпатава, Браніслаў Ржэўскі. Сам А.Карпюк пашыраў забароненую ў БССР літаратуру, ліставаўся з А. Салжаніцыным, які перадаў яму для магчымай публікацыі сваю п'есу «Свеча на ветру» і апавяданні «Правая кисть» і «Как жаль!»; кантактаваў з сям'ёй Геніюшаў. Тэлефонныя размовы А.Карпюка пачалі праслухоўваць, у яго кватэры рабіліся тайныя вобыскі. Аднойчы нехта папярэдзіў пра мяркуемы вобыск — тады Карпюк знішчыў лісты А.Салжаніцына, самвыдат (напрыклад, раман Я. С. Гінзбург «Крутой маршрут» і г.д.). Паводле ўспамінаў жонкі Карпюка, «''нелегальную прадукцыю… ўначы склалі і ўтапілі, … але нешта і захавалася''».<ref name="Дэмакр"/>
 
[[20 чэрвеня]] [[1969]] старшыня [[КДБ СССР]] Ю. Андропаў накіраваў у ЦК КПСС сакрэтны ліст, дзе гаварылася: «''Комитет государственной безопасности Белоруссии располагает данными о политически нездоровых настроениях белорусских писателей — члена КПСС Карпюка и Быкова… Карпюк нелегально распространяет среди своих знакомых различные пасквили в виде книги Гинзбурга-Аксёнова „Крутой маршрут“ и другие. Отрицательно воздействует на молодёжь… Комитетом госбезопасности Белоруссии с санкции ЦК компартии республики готовятся мероприятия, направленные на предотвращение возможных враждебных акций названных лиц''». 21 красавіка 1972 А. Карпюк быў выключаны з КПСС па абвінавачванні ў нацыяналізме, кулацкім паходжанні, хлусні пра сваё мінулае — лагерныя дакументы (цяпер на месцы гэтага лагера, які знаходзіцца на тэрыторыі Польшчы, створаны музей) былі сфальшававаныясфальсіфікаваны афіцэрамі КГБ Фаміным і Клімовічам. У 1970—1972 не мог нідзе ўладкавацца на працу. А.Карпюк прабіваўся да П.Машэрава, і той дапамог яму — у красавіку 1973 А. Карпюку далі вымову (за выступы супраць афіцыйнай палітыкі партыі) і аднавілі ў партыі. Назіранні за А. Карпюком усё адно працягваліся, але, як сведчаць сучаснікі, «''не было ніводнага якога-небудзь прадстаўнічага пісьменніцкага форуму ў Беларусі, дзе б не выступаў Карпюк… ён не саромеўся казаць праўду''», «''не было ни одного собрания в Союзе писателей, на котором не выступил бы Карпюк и не „врезал“ бы по первое число какому-нибудь освиневшему главначпупсу — партийному или литературному''». Сын А.Карпюка Іван напісаў у маі 1976 ліст, адрасаваны Андропаву, дзе гаварылася, што яму, выдатніку МІФІ, не даюць уладкавацца на працу, бо на ім нейкае таўро.<ref name="Дэмакр"/>
 
У 1989 годзе А. Карпюк, актыўна праяўляе сябе як публіцыст — ён публікуе шэраг артыкулаў са сваёй трактоўкай, далёкай ад афіцыёзнай ацэнкі, падзей 1939<ref>Карпюк А. Печальные были // Гродненская правда 20-21.07.1989; Карпюк А. Чтобы больше было правды // Гродненская правда 05.10.1989; Карпюк А. Варашылаўскія стралкі // ЛіМ. 20.10.1989.</ref>. Бюро Гродзенскага абкаму КПБ прымае спецыяльную пастанову пра гэтыя артыкулы, дзе сцвярджаецца, што «''Карпюком субъективно, односторонне показана освободительная миссия Красной Армии в сентябре 1939 года, по-своему трактуется отношение жителей к воинам и ход коллективизации в 40-50-е годы''». Менавіта гэтая пастанова стала падставаю для напісання Васілём Быкавым артыкула ў абарону Карпюка. А.Карпюк стаў аб'ектам нападак у часопісе «Политический собеседник», дзе пра яго былі пададзеныя фальшывыя звесткі. Карпюк падаў у суд на аўтара артыкула і 2 красавіка 1991 выйграў працэс. Вярхоўны суд БССР 12 ліпеня 1991 пацвердзіў асноўныя пункты судовага выраку. 5 красавіка 1991 Карпюк выйшаў з КПСС, матывуючы гэта тым, што «''разуверыўся ў прынцыпах марксізму-ленінізму ды прыйшоў да высновы, што ідэі яго ўтапічныя, …прыдуманыя бюракратамі ў кабінэтах''», але партыйны білет пакінуў сабе «''на памяць аб летуценьнях сваёй маладосьці''».<ref name="Дэмакр"/>
 
== Творы ==
Радок 29:
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
{{літ|1=|{{крыніцы/БП 1917-90|Карпюк Аляксей}}|Дэмакратычная апазіцыя Беларусі. 1956—1991 гг. Персанажы і кантэксты. Рэд. А.Дзярновіч. — Мн., 1999. ISBN 985-6374-08-1|[http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=14833 У «Беларускім кнігазборы» выйшаў зборнік твораў Аляксея Карпюка // Наша Ніва on-line: Культура / 16:46, 5 лютага 2008].|{{крыніцы/БП (1992-95)||Карпюк Аляксей}}|Від=Б}}
* {{крыніцы/БП 1917-90|Карпюк Аляксей}}
* Дэмакратычная апазіцыя Беларусі. 1956—1991 гг. Персанажы і кантэксты. Рэд. А.Дзярновіч. — Мн., 1999. ISBN 985-6374-08-1
{{літ|1=|{{крыніцы/БП* 1917-90|Карпюк Аляксей}}|Дэмакратычная апазіцыя Беларусі. 1956—1991 гг. Персанажы і кантэксты. Рэд. А.Дзярновіч. — Мн., 1999. ISBN 985-6374-08-1|[http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=14833 У «Беларускім кнігазборы» выйшаў зборнік твораў Аляксея Карпюка] // Наша Ніва on-line: Культура / 16:46, 5 лютага 2008].|{{крыніцы/БП (1992-95)||Карпюк Аляксей}}|Від=Б}}
* {{крыніцы/БП (1992-95)||Карпюк Аляксей}}
 
== Спасылкі ==