Асер: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 56:
 
== Гісторыя ==
Назва Асера адбываеццапаходзіць ад лацінскага ''Autissiodurum''. Ён быў значным цэнтрам і ў гальскія, і ў рымскія часы. Біскуп [[Герман Асерскі]] ў [[V стагоддзе|V стагоддзі]] заклаў саборную царкву, існы будынак якой будавалася з [[XI стагоддзе|XI]] па [[XVI стагоддзе|XVI стагоддзі]], пераважна ў гатычным стылі. Яна знакамітая сваімі вітражамі [[XIII стагоддзе|XIII стагоддзя]]. Паралельна за саборам ішло будаўніцтва і царквы Св. Еўсевія. Епіскапская пахавальня размешчана ў крыпце царквы Сен-Жэрмен [[IX стагоддзе|IX стагоддзя]], у ёй таксама спачываюць святыя мошчы біскупа [[Аарон Асерскі|Аарона Асерскага]].
 
У раннім Сярэднявеччы горад быў цэнтрам аднайменнай епархіі. Біскупы Асера валодалі функцыямі графа і біскупа адначасова. Пры гэтым біскупы давалі ф'ефы сеньёра, беручы з іх даніну. У [[VIII стагоддзе|VIII]]-[[IX стагоддзе|IX стагоддзі]] было створана [[графства Асер]]. У [[XI стагоддзе|XI стагоддзі]] яно апынулася аб'яднана з графствамі [[графства Невер|Невер]] і [[графства Танер|Танер]]. Аб'яднанне захоўвалася да другой паловы [[XIII стагоддзе|XIII стагоддзя]].