Віцебскі абласны музей Героя Савецкага Саюза Міная Піліпавіча Шмырова: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др афармленне
Радок 14:
|месцазнаходжанне= [[Беларусь]], [[Віцебская вобласць]], [[Віцебск]], вул. Чэхава, 4
|наведвальнікі =
|дырэктар = І. А. Шышкова
|праезд =
|тэлефон = +375 212 366954
Радок 23:
|Commons =
}}
'''Віцебскі абласны музей Героя Савецкага Саюза Міная Піліпавіча Шмырова'''  — [[музей]] створаны ў [[Віцебск]]у паводле распараджэння [[Савет Міністраў БССР|Савета Міністраў БССР]] ад [[1 лютага]] [[1966]]  г. і загада [[Міністэрства культуры БССР]] ад [[24 сакавіка]] [[1966]]  г. «Аб адкрыцці і арганізацыі мемарыяльнага музея [[Герой Савецкага Саюза|Героя Савецкага Саюза]] [[Мінай Піліпавіч Шмыроў|М. П. Шмырова]]» як гарадскі. Рашэннем выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад [[26 снежня]] [[1968]]  г. гарадскі музей, ператвораны ў абласны. Адкрыты [[5 ліпеня]] [[1969]]  г. у дні святкавання 25-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у будынку былога прытулку адстаўных чыноўнікаў імя Галембіоўскага (кан. [[ХІХ]] — пач. [[ХХ ст.]]). Музеем кіравалі І. І. Сіманькоў, Н. В. Сямешына. 3 [[2002]]  г. дырэктар І. А. Шышкова.
 
== Экспазіцыя ==
Асноўны фонд музея ([[2013]]  г.) налічвае 8758 адз. захоўвання, навукова-дапаможны  — 1343 адз. Музей складаецца з 4 экспазіцыйных залаў агульнай плошчай 223 м² і выставачнай плошчай 39 м². Працягам экспазіцыі з'яўляецца мемарыяльны парк, размешчаны побач з будынкам музея. У парку ўстаноўлены скульптурны бюст М. П. Шмырова (скульптар [[Заір Азгур|З. Азгур]]) макет «Рэйкавая вайна», артылерыйскія гарматы, пабудаваны партызанскія зямлянкі.
 
== Першая зала ==
У музеі зберагаюцца калекцыі узбраення, прадметаў быту, дакументаў, [[выяўленчае мастацтва|выяўленчага мастацтва]], [[фалерыстыка|фалерыстыкі]], друкарскіх выданняў, кінафотадакументаў. У 1-й зале матэрыялы экспазіцыі расказваюць пра дзіцячыя і юнацкія гады М. П.  Шмырова, яго працоўную і грамадскую дзейнасць у даваенны перыяд, арганізацыю партызанскага руху на тэрыторыі былога [[Суражскі раён|Суражскага раёна]] ў час [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]], стварэнне 1-й Беларускай партызанскай брыгады.
 
== Другая зала ==
Экспазіцыя 2-й залы прысвечана далейшаму пашырэнню партызанскага руху ў Беларусі, стварэнню на базе 1-й Беларускай партызанскай брыгады новых партызанскіх фарміраванняў (брыгады імя Чырванасцяжнага Ленінскага камсамола і 1-й Віцебскай партызанскай брыгады). Тут знаходзяцца матэрыялы пра ўзаемадзеянне партызан і лётчыкаў 105-га асобнага гвардзейскага ордэна Аляксандра Неўскага Панявежскага авіяпалка, пра вызваленне Віцебска (26.06.1944  г.) у выніку аперацыі «Баграціён» (23.06—29.08.1944  г.) і завяршэнне Вялікай Айчыннай вайны.
 
== Трэцяя зала ==
Экспазіцыя 3-й залы расказвае пра працоўную і грамадзянскую дзейнасць М. П.  Шмырова ў пасляваенныя гады. Тут прадстаўлены творы літаратуры і мастацтва, у якіх знайшлі адлюстраванне подзвігі партызанскага камбрыга, дэманструецца дакументальны фільм «Бацька Мінай» і мастацкая кінастужка «Бацька».
 
== Чацвёртая зала ==
У экспазіцыі 4-й залы прадстаўлены інтэр'ер рабочага кабінета М. П.  Шмырова з мэбляй, кнігамі, уласнымі рэчамі, паляўнічы рыштунак, дакументы і фотаздымкі прадпрыемстваў, вучэбных устаноў, аб'ектаў, якія носяць імя М. П.  Шмырова.
 
== Дадатковая інфармацыя ==
Радок 45:
 
== Літаратура ==
* Шышкова, І. А.  Віцебскі абласны музей Героя Савецкага Саюза М. П.  Шмырова / І. А.  Шышкова // Музеі Беларусі = Музеи Беларуси / рэд. Г. П.  Пашкоў, Л. В.  Календа, М. Г.  Нікіцін. - — Мн., 2008. — С. 174-177174—177.
* Віцебскі абласны музей М. П.  Шмырова // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Віцебска : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П.  Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І.  Мацяюн ; маст. Э. Э.  Жакевіч. - — Мн., 2003. - — Кн. 2. - — С. 643-644643—644.
 
== Спасылкі ==
Радок 57:
* [[Віцебскі абласны краязнаўчы музей]]
* [[Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь]]
 
[[Спіс музеяў Беларусі]]
[[Катэгорыя:Музеі Віцебскай вобласці]]
[[Катэгорыя:Музеі Віцебска]]
[[Катэгорыя:Дамы-музеі Беларусі]]