Хокан Магнусан: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Дзяржаўны дзеяч | імя = Хакан Магнусан | арыгінал імя = {{lang-no|Hákon Magnússon}} <br />{{la...'
(Няма розніцы)

Версія ад 18:01, 31 кастрычніка 2013

Ха́кон Ма́гнусан (нарв.: Hákon Magnússon, шведск.: Håkan Magnusson; 13401380) — кароль Швецыі (Хакан II) 13621363, кароль Нарвегіі (Хакан) з 1343 з дынастыі Фолькунгаў, сын Магнуса II Эрыксана, караля Швецыі і Нарвегіі, і Бланкі Намюрскай, дачкі Жана I, графа Намюра.

Хакан Магнусан
нарв.: Hákon Magnússon
шведск.: Håkan Magnusson
Сцяг Кароль Нарвегіі
1343 — 1380
(пад імем Хакан VI)
Рэгент Магнус VII Эрыксан (1343 — 1355)
Папярэднік Магнус VII Эрыксан
Пераемнік Олаф IV Хакансан
Кароль Швецыі
1362 — 1363
(пад імем Хакан II)
Сумесна з Магнус II Эрыксан (1362 — 1363)
Папярэднік Магнус II Эрыксан
Пераемнік Альбрэхт Мекленбургскі
Нараджэнне 1340(1340)
Смерць 1380(1380)
Месца пахавання
Род Фолькунгі
Бацька Магнус Эрыксан
Маці Бланка Намюрская
Жонка Маргарыта I Дацкая
Дзеці Олаф Хакансан
Веравызнанне хрысціянства
Дзейнасць манарх
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

У 1343 годзе кароль Швецыі Магнус II абвясціў свайго непаўналетняга сына Хакана каралём Нарвегіі. Аднак, аж да 1355 года рэальная ўлада ў Нарвегіі заставалася ў руках бацькі. Акрамя таго, у 1362 годзе Магнус забяспечыў выбары Хакана каралём Швецыі, падзяліўшы з ім уладу.

У 1363 годзе Магнус II заключыў дынастычны саюз з дацкім каралём Вальдэмарам Атэрдагам, зладзіўшы шлюб Хакана VI Нарвежскага з 11-гадовай дачкой Вальдэмара, Маргарытай (Маргрэтэ). Гэты шлюб азначаў сабой падначаленне Нарвегіі татальнаму дацкаму ўплыву, з якога пазней пасля "вырасла" Кальмарская унія трох паўночных каралеўстваў.

У тым жа 1363 годзе Магнус і Хакан былі выгнаны са Швецыі Альбрэхтам Мекленбургскім. Некалькі гадоў Хакан і Магнус вялі барацьбу з Альбрэхтам за Шведскі трон, але яна скончылася безвынікова; пасля паражэння каля Энчэпінга і паланення Магнуса, абодва яны адмовіліся ад прэтэнзій на шведскі прастол[1].

Шлюб і дзеці

Жонка: Маргарэтэ I (1353—1412) — каралева Даніі з 1387. Дзеці:

  • Олаф (1370—1387), кароль Даніі з 1376, кароль Нарвегіі з 1380

Зноскі

  1. Энкепинг // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.