Георг Вільгельм Фрыдрых Гегель: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
KrBot (размовы | уклад)
др параметры шаблона Бібліяінфармацыя перенесены на Викиданные
Радок 21:
 
== Жыццяпіс ==
Гегель нарадзіўся ў сям'і фінансавага служачага. У сем гадоў ён пайшоў у Штутгардскую гімназію, дзе выявіў здольнасці да старажытных моў і гісторыі. У [[1788]] г. пасля аканчэння гімназіі ён паступіў у Цюбінгенскі тэалагічны інстытут. Тут ён пасябраваў з [[Фрыдрых Вільгельм Іозеф фон Шэлінг|Фрыдрыхам Шэлінгам]] і паэтам Ф. Гельдэрлінам. У студэнцтве Гегель захапляўся [[Вялікая французская рэвалюцыя|Французскай рэвалюцыяй]]. У [[1793]] г. атрымлівае ступень магістра філасофіі. У тым жа годзе ён завяршае вучобу ў інстытуце, пасля чаго працуе хатнім настаўнікам у [[Берн]]е і [[Франкфурт-на-Майне|Франкфурце]]. У гэты перыяд ён стварае так званыя «тэалагічныя працы», апублікаваныя толькі ў XX стагоддзі - «Народная рэлігія і хрысціянства», «Жыццё Ісуса», «Пазітыўнасць хрысціянскай рэлігіі».
 
Атрымаўшы спадчыну, Гегель змог заняцца акадэмічнай кар'ерай. З [[1801]] г. ён становіцца выкладчыкам [[Іенскі ўніверсітэт імя Фрыдрыха Шылера|Іенскага ўніверсітэта]]. Ён супрацоўнічае з Шэлінгам у выданні «крытычнага філасофскага часопіса». У тым жа [[1801]] г. ён абараняе дысертацыю «Аб арбіце планет». Гегель шмат працуе над стварэннем уласнай сістэмы, спрабуючы самыя розныя падыходы да яе абгрунтавання. У [[1807]] г. ён публікуе працу «Фенаменалогія духу», першую з сваіх значных прац. Шэраг яркіх выданняў «Фенаменалогія» (частку рукапісу якой, Гегель цудам выратаваў пры ўварванні французскіх войскаў у [[Горад Іена|Іену]]) — «Дыялектыка раба і гаспадара» як эцюд аб волі, магчымай толькі праз рабства, канцэпцыя «нешчаслівай свядомасці» і інш.
 
Пакінуўшы Іену, Гегель (пры дапамозе свайго сябра Ф. І. Нітхамера) уладкоўваецца рэдактарам «Бамбергскай газеты» у [[Баварыя|Баварыі]]. Нягледзячы на ўмераны характар публікацый, газета зачыняецца з цэнзурных пабуджэнняў. З [[1808]] па [[1816]] гады Гегель - дырэктар гімназіі ў [[Горад Нюрнберг|Нюрнберзе]]. У [[1811]] г. ён ажаніўся (у шлюбе ён меў дзяцей, быў у яго і пазашлюбных сын). Публікуе адну з цэнтральных сваіх прац - «Навука логікі» (у трох кнігах - 1812, 1813 і 1815 г.).
 
У нядзелю 14 лістапада 1831 г. перад абедам яму раптам стала дрэнна. Лекары нічога не змаглі зрабіць, і вечарам Гегеля не стала. Дыягназ быў - халера. Смерць Гегеля падняла кошт на яго кнігі і падняла папулярнасць самога аўтара.
 
== Вучэнне ==
 
=== Дыялектыка ===
Стварыў сістэматычную тэорыю [[Дыялектыка|дыялектыкі]], цэнтральнымі паняццямі якой з'яўляюцца [[тэза]], [[антытэза]] і [[сінтэз]] (у Гегеля гэтыя паняцці завуцца па-іншаму) Вось ключавыя паняцці Гегелеўскай дыялектыкі:
* '''Праўдзівае з'яўляецца цэлым''': Толькі цэлае з'яўляецца праўдзівым, а асобныя рэчы з'яўляюцца момантамі цэлага і асобна ўзятыя непраўдзівымі. Гегель лічыць, што антытэза знаходзіцца ў тэзе, паколькі абодва паняцця суадносяцца да чагосці вышэйшага, агульнага. Для гэтага патрабуецца праход праз іншае. Такім чынам, асобна існуе толькі таму, што існуе іншае, разам з якім яны з'яўляюцца цэласнасцю.
* '''Процівагі''': У стане сінтэзу процівагі паміж тэзай і антытэзай нейтралізуюцца. Яны адначасова знікаюць, застаюцца і пераходзяць на больш высокі ўзровень.
* '''Дыялектыка ў мысленні і быцці''': Для Гегеля Дыялектыка з'яўляецца не толькі метадам мыслення, але і формай, у якой развіваецца ўсё быццё. Пры гэтым, дыялектычны самарух нашага мыслення і дыялектычны самарух быцця з'яўляецца па ісце адным і тым жа працэсам.
* '''Адзінства і змаганне супрацьлегласцяў''': Быццё складаецца з шматлікіх супрацьлегласцяў. Супрацьлегласці з'яўляецца рухаючою сілай, а рух з'яўляецца перадумовай існавання, напр. патрэбнасць чалавечай істоты. Патрэбнасць-гэта супярэчлівасць паміж існым і жаданым станам. З гэтай супярэчлівасці ўзнікае чалавечая дзеянне.
* '''Колькаснае і якаснае''': канстатаванне пераходу ад колькасных змен да якасных, напрыклад, вада не перастае быць вадкасцю датуль, пакуль яна мае тэмпературу ад 0 да 100 градусаў. Ніжэй нуля яна становіцца або цвёрдай, або набывае газападобныя формы.
* '''Развіццё ад найнізкага да вышэйшага''': у эвалюцыі назіраецца развіццё ад простых структур да больш складаным.
* '''Адмаўленне адмаўлення''': развіццё ідзе як адмаўленне адмаўлення.
* '''Дыялектыка панавання і прыгону''': Прыклад, які магчыма натхніў [[Карл Маркс|Маркса]]. Сінтэзам гэтай дыялектыкі з'яўляецца воля. Паколькі сусветная гісторыя паходзіць з абсалютнага духу, які з'яўляецца вольным, развіццё падзей можна звязаць з воляй. Маркс выводзіць з гэтага ідэю класавага змагання.
 
=== Абсалютны ідэалізм ===
Гегель сінтэзуе з суб'ектыўнага ідэалізму [[Іаган Готліб Фіхтэ|Фіхтэ]] (матэрыяльны мір з'яўляецца прадуктам суб'ектыўнага духу) і аб'ектыўнага ідэалізму Шэлінга (суб'ектыўны дух з'яўляецца прадуктам матэрыяльнага міру, а матэрыяльны мір з'яўляецца па сваёй ісце аб'ектыўным духам) абсалютны ідэалізм, дзе суб'ектыўны і аб'ектыўны дух ідэнтычныя і адначасова неідэнтычныя. Такое выказванне не адпавядае [[Арыстоцель|арыстоцелевай]] логіцы. Але Гегель менавіта жадаў стварыць дыялектычную логіку, якая пераўзыходзіць арыстоцелеву. У савецкай літаратуры Гегелеўская філасофія звалася аб'ектыўным ідэалізм.
 
== Гл. таксама ==
Радок 52 ⟶ 53:
* [http://www.hegel-system.de/de/d0.htm Схематычнае ўяўленне гегелеўскай версіі «Энцыклапедыі філасофскіх навук» на нямецкім і іншых еўрапейскіх мовах]
 
{{Бібліяінфармацыя}}
{{Normdaten
|PND=118547739
|LCCN=n/79/21767
|VIAF=89774942
|SELIBR=
|GKD=
|SWD=
|WP=
}}
 
{{DEFAULTSORT:Гегель Георг Вільгельм Фрыдрых}}