Ёса Бусон: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 23 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q31523 (translate me)
KrBot (размовы | уклад)
др параметры шаблона Бібліяінфармацыя перенесены на Викиданные
Радок 3:
 
== Біяграфія ==
[[Выява:A black hawk and two crows by Yosa Buson.jpg|thumb|left|Бусон: Крумкачы і сокал]]
Бусон — псеўданім, якім паэт падпісваў свае творы ў сталыя гады. Да гэтага ён выкарыстаў іншыя псеўданімы. Бусон нарадзіўся ў вёсцы Кэма правінцыі Сэтцу. Сапраўднае імя яго невядома. Лічыцца, што ён быў сынам вясковага старасты, якога звалі Танігуці (адсюль псеўданім Танігуці). Маці была родам з мястэчка Ёса, па гэтай прычыне паэт часта называў сябе Ёса Бусон. Бусон атрымаў добрую адукацыю, чытаў кітайскіх і японскіх класікаў, вучыўся жывапісу. Рана страціўшы бацькоў, у дваццацігадовым узросце з'ехаў у Эда (цяпер [[Токіа]]), дзе вывучаў паэзію і жывапіс пад кіраўніцтвам Хаяна Хадзіна (1676-1742) - аднаго з найбуйнейшых майстроў хайкай таго часу, працягваў лінію Басё. У 1751 годзе перасяліўся ў [[Кіёта]]. Бусон ніколі, нават дамогшыся пэўных поспехаў, прызнання і матэрыяльнага дабрабыту, не вяртаўся на радзіму. Прычыны гэтага невядомыя. Між тым у паэтычнай творчасці Бусона вельмі моцны настрой настальгіі. Ёсць нават цэлы настальгічны цыкл «Вясновы ветрык над дамбай Кэма».
 
Бусон шмат падарожнічаў па Японіі, у прыватнасці, па паўночным [[Востраў Хансю|Хансю]]. Бусон жыў у свайго сябра паэта Ганто ў мястэчку Юкі. У адрозненне ад Басё, Бусон не пакінуў суцэльных празаічных твораў. У [[1744]] годзе ён апублікаваў нататкі («хайбун» - японская форма эсэ) аб сваіх падарожжах, упершыню выкарыстаўшы імя Бусон ў якасці свайго псеўданіма. У далейшым Бусон стане яго асноўным паэтычным псеўданімам; як мастак ён быў вядомы пад імем Тэсо.
 
Ва ўзросце 45 гадоў Бусон ажаніўся, у яго нарадзілася дачка Куна. Пасяліўшыся ў Кіёта, Бусон выкладаў і пісаў паэзію ў Сумія. У [[1770]] годзе Бусон быў абвешчаны кіраўніком школы паэтаў «Паўночная альтанка», як пераемнік Хадзіна. Бусон прыняў псеўданім свайго настаўніка Хадзіна, і пачаў пісаць пад імем Яхантэй (яп. 夜半 亭). Бусон атрымаў званне «тэндзя», якое давала права быць суддзём на паэтычных турнірах. З гэтага часу Бусон змог значна больш увагі надае паэзіі, цяпер ён мог зарабляць і ў гэтай галіне, а не толькі, як мастак. Менавіта ў апошнія 15 гадоў жыцця Бусон і напісаў лепшыя з сваіх вершаў, стаўшы з 1770 прафесійным паэтам.
 
Бусон памёр ва ўзросце 68 гадоў і быў пахаваны ў [[Кіёта]].
 
Радок 22:
[[Катэгорыя:Дзэн]]
 
{{Бібліяінфармацыя}}
{{Normdaten
|PND=
|LCCN=n/80/38349
|VIAF=120725614
|SELIBR=
|GKD=
|SWD=
|WP=
}}