Жан Бадрыяр: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
KrBot (размовы | уклад)
др параметры шаблона Бібліяінфармацыя перенесены на Викиданные
Радок 31:
'''Жан Бадрыя́р''' ({{lang-fr|Jean Baudrillard}}; {{ДН|29|7|1929}} — {{ДС|6|3|2007}}) — выбітны французскі [[філосаф]]-[[постмадэрн]]іст, сацыёлаг, літаратар, гуру левых інтэлектуалаў. Адчуў на сабе ўплых [[неамарксізм]]а і [[псіхааналіз]]а, хаця ўжо з самых першых сваіх твораў ахвотна карыстаўся ідэямі [[структуралізм|структурнага аналізу]].
 
== Біяграфія ==
Жан Бадрыяр нарадзіўся ў 1929 годзе ў [[Горад Рэймс|Рэймс]]е ([[Францыя]]). Вывучаў у [[Сарбона|Сарбоне]] [[нямецкая мова|нямецкую мову]], якую затым выкладаў на працягу васьмі гадоў у адным з правінцыйных ліцэяў. З [[1966]] года атабарыўся ў [[Нантэрскі ўніверсітэт|Нантэрскім універсітэце]] (Парыж-Х), дзе выкладаў [[сацыялогія|сацыялогію]] і паралельна займаўся напісаннем сваёй доктарскай працы, якая пад назвай «''Сістэма рэчаў''» з'явілася на свет у [[1968]] годзе. У [[1986]] Бадрыяр перавёўся на працу ў Інстытут сацыяльна-эканамічных даследванняў і інфармацыі (IRIS) у Парыжы-ІХ. На працягу сваёй кар’еры прафесара спарадычна чытаў лекцыі ў шматлікіх універсітэтах [[Еўропа|Еўропы]], [[ЗША]], [[Канада|Канады]], [[Аўстралія|Аўстраліі]].
 
Памёр ад брушнога тыфу ў сваім доме ў [[Парыж]]ы 6 сакавіка 2007.
 
== Філасофія ==
Бадрыяр найперш вядомы сваёй крытыкай сучаснага [[Грамадства спажывання|спажывецкага грамадства]], якая ў другой палове 70-х гадоў прывяла яго да разбудовы аўтарскай канцэпцыі [[сімулякр]]у.
 
Радок 45:
Красамоўным прыкладам непазбыўнай усюдыіснасці сімулякраў стала для Бадрыяра [[Вайна ў Персідскім заліве]]. У зборніку эсэ [[1991]] года («''Вайны ў Заліве насамрэч не было''») філосаф адмаўляў дэнататыўную рэальнасць далёкіх падзей, сцвярджаючы, што тая выява вайны, якую людзі мелі магчымасць аглядаць з дапамогай [[Сродкі масавай інфармацыі|мас-медый]], не адпавядае рэчаіснасці. У выніку атрымалася так, што ўвесь заходні свет патрапіў у пастку медыйнай сімуляцыі ваенных дзеянняў, пра сапраўдны характар якіх ён так нічога і не дазнаўся.
 
== Уплыў на масавую свядомасць ==
Ужо на самым пачатку сваёй працы ў якасці выкладчыка Нантэрскага ўніверсітэта Бадрыяр спрычыніўся да ідэалагічнага абгрунтавання студэнцкіх бунтаў, што адбыліся ў [[Майскія падзеі ў Францыі 1968 года|Парыжы ў маі 1968 года]]. Яго крытыка буржуазных прынцыпаў бязлітаснага спажывання была пакладзеная студэнтамі ў падмурак ўласных патрабаванняў суцэльнай рэвізіі французскага грамадства.
 
А вось ідэі Бадрыяра пра сімуляцыю рэальнасці знайшлі свой водгук нават у [[Галівуд]]зе. Там у [[1999]] годзе на экраны выйшаў фільм «[[Матрыца, фільм|Матрыца]]», сюжэт якога ў мастацкай манеры развівае распрацаваную французскім філосафам канцэпцыю гіперрэальнасці. Указаннем на творчасць Бадрыяра як на крыніцу інтэлектуальнага натхнення для стваральнікаў фільму стаў адзін з эпізодаў, у якім герой стужкі [[Неа]] дастае хакерскі дыск з вантробаў кнігі філосафа «''Сімулякры і сімуляцыя''».
 
== Адзнака творчасці ==
Стыль філасофіі Бадрыяра вызначаецца неўнікнёнай літаратурнасцю, а таксама надзвычайнай вытанчанасцю і зграбнасцю яго думак і фармулёвак, эстэтычная асалода ад якіх часам хавае за сабой сур’ёзнасць намеру аўтара. З гэтай прычыны шмат якія даследчыкі (перадусім з англа-саксонскай [[аналітычная філасофія|аналітычнай традыцыі]]) не дазвалюць сабе меркаваць пра Бадрыяра як пра філосафа. На іх думку, яго творчасці хутчэй пасуе найменне «літаратуры» ці «публіцыстыкі».
 
Працягам гэтай крытыкі выглядае імкненне далучыць Бадрыяра да найбольш таленавітых правакатараў, а нават блазнаў сучаснай філасофіі. Так, напрыклад, [[Алан Сокал]] і [[Жан Брыкмон]] у сваёй працы «''Інтэлектуальнае махлярства''» ([[1997]]) зазначылі, што яго творы ўтрымліваюць вялікую колькасць навуковых і псеўданавуковых тэрмінаў, што ствараюць адно бачнасць мысленчай глыбіні, а насамрэч пазбаўлены ўсялякага сэнсу [http://psylib.org.ua/books/sobri01/txt08.htm]. Зрэшты, гэты закід адрасуецца аўтарамі таксама і шмат якім іншым вядомым прадстаўнікам постмадэрнісцкай сцэны, аднак ён наўрад ці зможа абвергнуць той значны ўплыў, які творы Бадрыяра аказалі на фарміраванне найноўшай сацыяльна-філасофскай думкі.
 
== Галоўныя творы ==
* Сістэма рэчаў (''Le Système des objets'', 1968)
* Грамадства спажывання (''La Société de consommation'', [[1970]])
* Пра крытыку палітычнай эканоміі знака (''Pour une critique de l'économie politique du signe'', [[1972]])
* Люстэрка вытворчасці (''Le Miroir de la production'', [[1973]])
* Сімвалічны абмен і смерць (''L’Échange symbolique et la mort'', [[1976]])
* Спажыванне знакаў (''La Consommation des signes'', 1976)
* Сімулякры і сімуляцыі (''Simulacres et simulation'', [[1981]])
* Амерыка (''Amérique'', 1986)
* Празрыстасць зла (''La Transparence du mal'', [[1990]])
 
== Вонкавыя спасылкі ==
* [http://www.ubishops.ca/BaudrillardStudies International Journal of Baudrillard Studies]
* [http://knihi.com/frahmenty/7baudryllard.htm «Прэцэсія сымулякраў», часопіс Фрагменты]
* [http://www.knihi.com/frahmenty/9baudryllard.htm «Пластычная хірургія Іншага», часопіс Фрагменты]
* [http://arche.bymedia.net/1-1998/jbaudr.htm «Пра спакусу», часопіс ARCHE]
* [http://www.baj.by/belkalehium/pamizh/1_2001/badryjar.htm «Пра нігілізм», часопіс Паміж]
 
{{Бібліяінфармацыя}}
{{Normdaten
|PND=118653660
|LCCN=n/50/5412
|VIAF=24597462
|SELIBR=
|GKD=
|SWD=
|WP=
}}
 
[[Катэгорыя:Постаці філасофіі XX стагоддзя]]