Ізабела I: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Bot: Migrating 65 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q45859 (translate me) |
др параметры шаблона Бібліяінфармацыя перенесены на Викиданные |
||
Радок 41:
Ізабела і яе муж Фердынанд прынялі ад [[Папа Аляксандр VI|Папы Аляксандра VІ]] тытул Каталіцкіх манархаў нягледзячы на тое, што сама Ізабела з вялікім незадавальненнем ставілася да грамадскай палітыкі Папы Аляксандра. У гэты жа час Ізабела і Фердынанд пачалі палітыку духоўнага аб'яднання Іспаніі, намагаючыся прывесці краіну да адной рэлігіі - рымскага каталіцызму. Як частка гэтага працэсу Інквізіцыя атрымала статус сацыяльнага і рэлігійнага інстытута з вялікім уплывам на ўсю Іспанскую гісторыю. Як вынік паўстання 1499 года [[Гранадcкая дамова]] была скасаваная ў [[1502]] годзе, і мусульмане краіны былі пастаўленыя перад выбарам - хрышчэнне альбо выгнанне. Каля 200 тысяч яўрэяў пакінулі каталіцкую манархію і пасяліліся ў атаманскіх уладаннях, дзе стаўленне да іўдаізму было найшмат больш лепшым.
У апошнія гады Ізабелы [[Франсіска Хіменес дэ Сіснерас]], спавядальнік Ізабелы, стаў архібіскупам [[Таледа]] і канцлерам каралеўства. Ён стаў ключавой фігурай у рэабілітацыі рэлігійных інстытутаў Іспаніі, заклаўшы падмуркі будучай [[Контррэфармацыя|Конррэфармацыі]]. У якасці канцлера, ён канцэтраваў у сваіх руках усё больш і больш улады і паўнамоцтваў.
Ізабела і яе муж стварылі імперыю і ў апошнія гады свайго кіравання былі занятыя палітыкай і адміністрацыяй. Абодвы Каталіцкія Манархі былі занепакоеныя пытаннем спадкаемства і прыклалі шмат намаганняў, каб прывязаць Іспанскую карону да іншых кіруючых дынастый [[Еўропа|Еўропы]]. У палітычным сэнсе ўсе іхнія перамовы, якія тычыліся шлюбаў іх дзяцей, былі скіраваныя на ізаляцыю асноўнага канкурэнта Іспаніі - [[Францыя|Францыі]], і аб'яднанне [[Іберыйская паўвостраў|Іберыскага паўвострава]]. Да пачатку [[1497]] года ўсе часткі мазаікі, здавалася б, былі на сваім месцы: [[Хуан, прынц Астурыйскі|кронпрынц Хуан]], ажаніўся на [[Маргарыта Аўстрыйская, 1480-1530|Маргарыце Аўстрыйскай]], такім чынам устанавіўшы сувязі з [[Габсбургі|Габсбургамі]]. Старэшая дачка Ізабелы, інфанта Ізабела, выйшла замуж за караля Партугаліі [[Мануэль І Партугальскі|Мануэля І]], а інфанта [[Хуана І Вар'ятка|Хуана]] выйшла замуж за яшчэ аднаго Габсбургскага прынца, [[Філіп Бургундcкі|Філіпа Бургундcкага]]. Аднак планы Ізабела наконт сваіх дзяцей не спраўдзіліся - прынц Хуан памёр наўзабаве пасля свайго вяселля. Каралева Партугаліі Ізабела памерла пры родах, а яе сын, Мігель, двумя гадамі пазней. Тытулы і ўладанні Ізабелы пасля яе смерці перайшлі да яе другой дачкі, [[Хуана I Вар'ятка|Хуаны Вар'яткі]]. Ізабела памёрла ў [[Медзіна-дэль-Кампа]] ў [[1504]] годзе і была пахавана ў [[Гранада|Гранадзе]] ў каралеўскім склепе.
Радок 55:
* [http://www.cervantesvirtual.com/historia/monarquia/isabeli_02.shtml Калекцыя выяў на Cervantesvirtual.com]
{{Бібліяінфармацыя}}
[[Катэгорыя:Кіраўнікі Леона]]
|