Франчэска Патрыцы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 15 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q435300 (translate me)
KrBot (размовы | уклад)
др параметры шаблона Бібліяінфармацыя перенесены на Викиданные
Радок 27:
Франчэска Патрыцы нарадзіўся ў 1529 г. на востраве Црэс (Чэрса) ў [[Далмацыя|Далмацыі]], якая ўваходзіла ў той час у склад [[Венецыянская рэспубліка | Венецыянскай рэспублікі]]. Меў шляхетнае паходжанне. Выводзіў свой род з [[Боснія, гістарычная вобласць|Босніі]], адкуль яго сям'я збегла ад [[туркі|туркаў]]. Бацька Франчэска-старэйшы ўзначальваў мясцовы суд. Дзядзька Джорджыа Патрыцы камандваў баявой галерай. Стрыечны брат [[Мацей Флацыус]] зрабіў навуковую кар'еру ў [[Германія|Германіі]]. З маладых гадоў шмат вандраваў. Відавочна, сваякі рыхтавалі яго да кар'еры гандляра. Вывучаў эканоміку ў [[Венецыя | Венецыі]]. Некаторы час пад патранажам [[Мацей Флацыус|Мацея Флацыуса]] вучыўся ў Інгальштадце. У 1547 г. паступіў у [[Падуанскі ўніверсітэт]], дзе першапачаткова прысвяціў сябе медыцыне, але пазней зацікавіўся [[Грэчаская мова|грэчаскай мовай]] і [[Філасофія|філасофіяй]]. Двойчы выбіраўся паслом «ілірыйскай нацыі» — аб'яднання студэнтаў з Далмацыі. Пасля заканчэння ўніверсітэта ў 1554 г. працаваў у розных гарадах Паўночнай [[Італія | Італіі]]. Сем гадоў правёў на [[Кіпр]]ы, дзе працягваў вывучэнне [[Грэчаская мова|грэчаскай мовы]], збіраў старыя грэчаскія рукапісы, якія прыбыткова прадаў пад час вандровак у [[Іспанія|Іспанію]]. Пасля вяртання ў [[Італія|Італію]] ў 1578 г. працаваў ва ўніверсітэце [[Ферара | Ферары]]. У 1592 г. па запрашэнню кардынала Іпаліта Алдабрандзіні пераехаў у Рым, дзе выкладаў філасофію [[Платон]]а да самой смерці. Аўтар каля 20 прац па філасофіі, тэалогіі, паэтыцы, навуковай метадалогіі на італьянскай і лацінскай мовах.
 
== Філасофскія погляды ==
Яшчэ пад час навучання ў [[Падуанскі ўніверсітэт| Падуанскім універсітэце]] выявіў сябе прыхільнікам вучэння [[Платон]]а. У ранніх працах імкнуўся супрацьпаставіць "новы навуковы метад" перыпатэтычнаму падыходу. Пачынаючы з выдання яго "Discussiones peripateticae" (1571 г.) актыўна крытыкаваў [[Арыстоцель | Арыстоцеля]] за нібы двудушнасць, перайманне і скрыўленне ідэй [[Платон]]а. Патрыцы адвяргаў арыстоцелеўскую касмалогію, сцвярджаў атамарную пабудову свету, лічыў [[Платон]]а прадвеснікам хрысціянства. Гэта супярэчыла традыцыі, пакладзенай у аснову тагачаснай тэалогіі і філасофіі яшчэ [[Фама Аквінскі | Фамой Аквінскім]]. Патрыцы быў адным з нешматлікіх італьянскіх філосафаў другой паловы XVI ст., які адкрыта рыхтаваў асвечанае грамадства да новай навуковай сістэматызацыі ведаў.
 
== Унёсак у навуку ==
Франчэска Патрыцы быў выдатным матэматыкам, напісаў некалькі прац па геаметрыі, лічыў матэматыку асновай фізікі. Некалькі яго інжынерных праектаў былі выкарыстаныя ўладамі Ферары для абароны горада.
 
Выступіў за вылучэнне [[Гісторыя |гісторыі]] з [[літаратура |літаратуры]] ў самастойную сферу ведаў. У сваіх ранніх працах “Artis historiae penus. Octodecim scriptorum tam veterim quam recentiorum monumentis” і “Della Historia dieci dialoghi” ён вызначыў галоўнае адрозненне гісторыі ад літаратуры: літаратар праўдападобна прыдумляе, а гісторык імкнецца адшукаць праўду. Ф. Патрыцы лічыў, што чалавечая прырода нязменна, а таму аднолькавыя дзеянні прыводзяць да аднолькавых вынікаў. Такім чынам, спасціжэнне мінулага дапамагае прадбачыць будучыню. Ён сістэматызаваў вядомыя ў тую пару правілы крытыкі гістарычных крыніц і заклікаў да абмежаванага ўжывання рытарычных прыёмаў.
 
Радок 38:
 
== Спіс твораў ==
 
=== На лацінскай мове ===
* Artis historiae penus. Octodecim scriptorum tam veterim quam recentiorum monumentis. Basileae, Ex officinia Petri Paterna, 1579.
Радок 61 ⟶ 62:
* Risposta di Francesco Patrizi; a due opposizioni fattegli dal sign. Giacopo Mazzoni [in Della difesa della Comedia di Dante] Ferrara. Vitt. Baldini 1587
 
== Літаратура ==
* P. M. Arcari, ''Il pensiero politico di Francesco Patrizi da Cherso'', Roma, 1905
* N. Robb, ''Neoplatonism of the Italian Renaissance''. London, 1935
Радок 70 ⟶ 71:
* {{З|ВСЭ|http://bse.sci-lib.com/article087442.html}}
 
== У сеціве ==
* [http://www.istrianet.org/istria/illustri/patrizi/bio-eng.htm Біяграфія і кароткае апісанне прац]
 
Радок 79 ⟶ 80:
[[Катэгорыя:Лацінамоўныя пісьменнікі]]
 
{{Бібліяінфармацыя}}
{{Normdaten
|PND=118641522
|LCCN=n/79/148979
|VIAF=49269849
|SELIBR=
|GKD=
|SWD=
|WP=
}}