Варлам Ціханавіч Шаламаў: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
KrBot (размовы | уклад)
др параметры шаблона Бібліяінфармацыя перенесены на Викиданные
Радок 20:
'''Варлам Ціханавіч Шаламаў''' (5 чэрвеня (18 чэрвеня) [[1907]] — {{ДС|17|1|1982}}) — рускі празаік і [[паэт]] савецкага часу. Стваральнік аднаго з літаратурных цыклаў аб савецкіх лагерах.
 
== Біяграфія ==
 
=== Сям'я, дзяцінства, юнацтва ===
[[Файл:Dom Varlama Shalamova.jpg|thumb|350px|left|Дом, дзе нарадзіўся Шаламаў]]
 
Радок 28:
У сваёй аўтабіяграфічнай аповесці аб дзяцінстве і юнацтве "Чётвёртая Вологда" Шаламаў распавёў, як складваліся ягоныя перакананні, як умацоўвалася ягоная прага справядлівасці і рашучасць змагацца за яе. Юнацкім яго ідэалам становяцца нарадавольцы - ахвярнасць іх подзвігу, гераізм супраціву ўсёй моцы самадзяржаўя. Ужо ў дзяцінстве відавочная мастацкая адоранасць хлопчыка - ён жарсна чытае і "прайграе" для сябе ўсе кнігі - ад Дзюма да Канта.
 
=== Рэпрэсіі ===
19 лютага 1929 года Шаламаў быў арыштаваны за ўдзел у падпольнай трацкісцкай групе і за распаўсюджванне дадатка да "Завещания Ленина". У пазасудовым парадку як «социально-опасный элемент» быў асуджаны на пяць гадоў дагераў. Адбываў пакаранне ў Вішарскім лагеры (Паўночны Урал). У 1932 годзе Шаламаў вярнуўся ў Маскву, працаваў у ведамственных часопісах, друкаваў артыкулы, нарысы, фельетоны.
У студзені 1937 года Шаламава зноў арыштавалі за «контрреволюционную троцкистскую деятельность». Ён быў асуджаны на пяць гадоў лагераў і правёў гэты тэрмін на Калыме (СВИТЛ). Шаламаў прайшоў тайговыя "камандзіроўкі", працаваў на прыісках «Партизан», «Чёрное озеро», Аркагала, Джалгала, колькі разоў апынаўся на бальнічным ложку праз цяжкія ўмовы Калымы. Як пісаў Шаламаў пасля: "С первой тюремной минуты мне было ясно, что никаких ошибок в арестах нет, что идет планомерное истребление целой «социальной» группы — всех, кто запомнил из русской истории последних лет не то, что в ней следовало запомнить..." 22 чэрвеня 1943 года яго паўторна асудзілі на дзесяць гадоў за антысавецкую агітацыю, якая заключалася - па словах самога пісьменніка - у тым, што ён назваў І. А. Буніна рускім класікам: «…я был осуждён в войну за заявление, что Бунин — русский классик».
У 1951 годзе Шаламаў быў вызвалены з лагера, але напачатку не мог вярнуцца ў Маскву. З 1946 года, скончыўшы васьмімесячныя фельчарскія курсы, стаў працаваць у Цэнтральнай бальніцы для зняволеных на левым беразе Калымы ў пасёлку Дзебін і на лясной "камандзіроўцы" лесарубаў да 1953 года. Прызначэннем на пасаду фельчара абавязаны ўрачу А. М. Панцюхову, які асабіста рэкамендаваў Шаламава на курсы фельчараў. Затым жыў у Калінінскай вобласці, працаваў у Рашэтнікаве. Вынікамі рэпрэсій сталі распад сям'і і падарванае здароўе. У 1956 годзе пасля рэабілітацыі вярнуўся ў Маскву.
 
=== Творчасць, удзел у культурным жыцці ===
У 1932 годзе Шаламаў вярнуўся ў [[Масква|Маскву]] пасля першага тэрміна і пачаў друкавацца ў маскоўскіх выданнях як журналіст. Таксама ён апублікаваў некалькі апавяданняў. Адна з першых буйных публікацый - апавяданне «Три смерти доктора Аустино» - у часопісе «Октябрь» (1936).
 
У 1949 годзе на ключы Дусканья ён упершыню на Калыме, у зняволенні, пачаў запісваць свае вершы.
 
Пасля вызвалення ў 1951 годзе Шаламаў вярнуўся да літаратурнай дзейнасці. Аднак з Калымы ён з'ехаць не мог. Толькі ў лістападзе 1953 года быў атрыманы дазвол на выезд. Шаламаў прыязджае ў Маскву на два дні, сустракаецца з [[Барыс Пастарнак|Пастарнакам]], з жонкай і дачкой. Аднак жыць у буйных гарадах яму было нельга і ён з'ехаў у Калінінскую вобласць (пасёлак Туркмен, цяпер Клінскі раён Маскоўскай вобласці), дзе працаваў майстрам на торфараспрацоўках, агентам па забеспячэнні. І ўвесь гэты час ён апантана пісаў адзін з галоўных сваіх твораў - «Колымские рассказы». Пісьменнік ствараў «Колымские рассказы» з 1954 па 1973 год. Асобным выданнем яны выйшлі ў [[Лондан]]е ў 1978 годзе. У [[СССР]] у асноўным апублікаваныя ў 1988-1990 гадах. Сам пісьменнік дзяліў свае апавяданні на шэсць цыклаў: «Колымские рассказы», «Левый берег», «Артист лопаты», «Очерки преступного мира», «Воскрешение лиственницы» і «Перчатка, или КР-2». Цалкам яны сабраны ў двухтомнік «Колымские рассказы» ў 1992 годзе ў серыі «Крестный путь России» выдавецтва «Советская Россия».
Радок 44:
У 1973 годзе прыняты ў Саюз пісьменікаў. З 1973 і да 1979, калі Шаламаў пераехаў жыць у Дом інвалідаў і састарэлых, ён вёў рабочыя сшыткі, разбор ды публікацыю якіх працягвала ажно да сваёй смерці ў 2011 годзе І. П. Сіроцінская, якой В. Ц. Шаламаў перадаў правы на ўсе свае рукапісы і сачыненні.
 
=== Ліст у «Литературную газету» ===
23 лютага 1972 года "Літаратурная газета" апублікавала ліст Шаламава, у якім, у прыватнасці, гаварылася, што "проблематика Колымских рассказов давно снята жизнью". Асноўны змест ліста - пратэст супраць публікацыі ягоных апавяданняў эмігранцкімі часопісамі «Посев» і «Новый журнал». Гэты ліст быў неадназначна ўспрыняты грамадскасцю. Многія лічылі, што ён напісаны пад ціскам КДБ, і Шаламаў страціў сяброў сярод былых лагернікаў. Удзельнік дысідэнцкага руху Пётр Якір выказаў у 24-м выпуску «Хроники текущих событий» «жалость в связи с обстоятельствами», што змусілі Шаламава падпісаць гэты ліст. Сучасныя даследчыкі адзначаюць, аднак, што з'яўленне гэтага ліста абумоўлена балючым працэсам разыходжання Шаламава з літаратурнымі коламі і пачуццём бяссілля праз немагчымасць зрабіць сваю галоўную працу даступнай шырокаму колу чытачоў на Радзіме.
 
Радок 52:
== Памяць ==
* Астэроід 3408 Шаламаў, адкрыты 17 жніўня 1977 года М. С. Чарных, быў названы ў гонар В. Ц. Шаламава.
* На магіле Шаламава быў усталяваны помнік работы ягонага сябра Фядота Сучкова, які гэтаксама прайшоў праз сталінскія лагеры. У чэрвені 2000 года помнік Варламу Шаламаву быў зруйнаваны. Невядомыя адарвалі і аднеслі бронзавую галаву, пакінуўшы самотны гранітны пастамент. Гэтае злачынства не выклікала шырокага рэзанансу і не было раскрыта. Дзякуючы дапамозе металургаў АТ "Северсталь" (землякоў пісьменніка) у 2001 годзе помнік быў узноўлены.
[[Файл:Varlam Shalamov barelef.jpg|thumb|Мемарыяльная дошка на фасадзе Шаламаўскага дома]]
* З 1991 года дзейнічае экспазіцыя ў Волагдзе ў Шаламаўскім доме - у будынку, дзе нарадзіўся ды вырас Шаламаў і дзе зараз месціцца Валагодская карцінная галерэя. У Шаламаўскім доме штогод у дні народзінаў і смерці пісьменніка ладзяцца вечары памяці, а таксама прайшло ўжо 5 (1991, 1994, 1997, 2002 і 2007 гады) Міжнародных Шаламаўскіх чытанняў (канферэнцый).
Радок 58:
* Шаламаву прысвечана частка экспазіцыі Музея палітычных рэпрэсій у пасёлку Ягаднае Магаданскай вобласці, створанага ў 1994 годзе мясцовым краязнаўцам Іванам Панікаравым.
* У 2005 годзе быў створаны пакой-музей В. Шаламава ў пасёлку Дзебін, дзе дзейнічала Цэнтральная бальніца зняволеных Дальстроя (Севвостлага) і дзе Шаламаў працаваў у 1946-1951 гг.
* 21 ліпеня 2007 года мемарыял Варлама Шаламава быў адкрыты ў Краснавішарску - горадзе, што вырас на месцы Вішлага, дзе ён адбываў свой першы тэрмін.
* 20 ліпеня 2012 года на будынку бальніцы п. Дзебін (былая Цэнтральная бальніца УСВИТЛ) на Калыме (Ягаднінскі раён Магаданскай вобласці) адкрыта мемарыяльная дошка.
 
Радок 78:
* ''[[Салжаніцын, Аляксандр Ісаевіч|А. І. Салжаніцын]]'' [http://shalamov.ru/memory/117/ «С Варламом Шаламовым»]
* [[Сіняўскі, Андрэй Данатавіч|''Сіняўскі А.'']] [http://ec-dejavu.net/s-2/Varlam_Shalamov.html О «Колымских рассказах» Варлама Шаламова] // Сіняўскі А. Д. Литературный процесс в России. М.: РГГУ, 2003, с. 337—342
{{Бібліяінфармацыя}}
{{Normdaten
|PND=118750836
|LCCN=n/79/138807
|VIAF=46758636
|SELIBR=
|GKD=
|SWD=
|WP=
}}
 
{{DEFAULTSORT:Шаламаў}}