Цвярское княства: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
вікіфікацыя
Радок 103:
'''Цвярское княства''', '''Вялікае княства Цвярское''' ўзнікла на землях, заселеных смаленскімі [[крывічы|крывічамі]], у ХІІІ ст. і існавала амаль да канца XV ст.
 
[[Горад Цвер]] узнік у ХІІ ст. і спачатку належаў Ноўгараду, а з 1209 г. перайшоў пад уладу Уладзіміра-Суздальскага княства. У пачатку ХІІІ ст. Цвер — удзел Пераяслаў-Залескага княства. Пасля разгрому Уладзіміра-Суздальскай зямлі мангола-татарамі і падзелу спадчыны вялікага князя Яраслава Усеваладавіча (які загінуў у [[Залатая Арда|Ардзе]]) атрымлівае ў [[1247]] годзе незалежнасць — пры князе Яраславе Яраславічы, родным браце [[Аляксандр Неўскі|Аляксандра Неўскага]]. З 1264 г. ён становіцца вялікім князем Уладзімірскім. У наступным годзе ў Цвяры ўзнікае епіскапская кафедра, якую ўзначаліў былы полацкі епіскап Сімяён. Другім цвярскім епіскапам у 1289—1316 быў Андрэй, сын полацкага князя [[Гердзень|Гердзеня]]. Усё гэта садзейнічала ўзвышэнню Цвяры.
 
У 1285 годзе князем Міхаілам Яраславічам, яго маці княгіняй Аксінняй і епіскапам Сімяёнам закладзены каменны Спаскі сабор, асвечаны ў 1290 г. Гэта быў кафедральны, галоўны [[храм]] новай краіны. Спаскі сабор стаў першым каменным храмам на тэрыторыі Паўночна-Усходняй Русі пасля татарскага разгрому [[1238]]. Такім чынам, Цвер апярэдзіла Маскву ў галіне каменнага будаўніцтва. Яшчэ адну каменную царкву пачалі будаваць цверцы ў 1323 ўг. у Фёдараўскім манастыры. У XIV ст. у Цвяры на беразе Волгі стаяў яшчэ адзін храм Міхаіла Архангела. У 1369 князь Міхаіл Аляксандравіч умацаваў Цвер драўляным крамлём, а ў 1372 ўзвёў вакол земляны вал. Таксама ў Цвяры вяліся і ўласныя летапісы, некаторыя дайшлі да нашых дзён (напр. «Хроніка Георгія Амартола»).
 
Цвярское княства вяло актыўную барацьбу з [[Маскоўская дзяржава|Маскоўскай дзяржавай]] за вялікае ўладзімірскае княжанне і за палітычную гегемонію на Русі, у гэтай барацьбе часта атрымлівала падтрымку [[ВКЛ|Вялікага княства Літоўскага]], з якім, зрэшты таксама часта ваявала (1285 і інш.). Перадусім ішла барацьба за кантроль над раёнам [[Горад Ржэў|Ржэва]] на Верхняй Волзе, у якім пазней да сярэдзіны XX ст. захоўваліся беларускія гаворкі і іншыя беларускія этнаграфічныя прыкметы (гл. [[Тудаўляне]]).
Радок 113:
Тытул «вялікіх» канчаткова замацаваўся за цвярскімі князямі ў сяр. XIV ст., узмацнілася іх змаганне з князямі маскоўскімі. У гэты час Цвер наладзіла сяброўскія адносіны з ВКЛ. У 1320 дачка [[Гедзімін]]а Марыя выйшла замуж за цвярскога князя Міхаіла, а неўзабаве дачка [[Кейстут]]а выйшла за князя Івана Міхайлавіча. Даволі часта палкі Цвяры ваявалі разам з войскамі ВКЛ супроць крыжакоў. У змаганні з цвярскімі князямі маскоўскія абапіраліся на Арду і татарскія войскі. У 1327 Цвер узначаліла паўстанне супроць Арды, у горадзе быў забіты татарскі пасланнік і ягоны аддзел. Тады залатаардынскі хан даручыў маскоўскаму князю [[Іван Каліта|Івану Каліце]] пакараць цверцаў. Каліта ўзначаліў татарскае войска, знішчыў паўстанцаў і разрабаваў Цвярскую дзяржаву. У 1328 ён атрымаў тытул Вялікага князя. Гэта паклала пачатак узвышэнню Вялікага княства Маскоўскага
 
Аднак Цвер паступова адрадзілася і з дапамогай вялікага князя літоўскага [[Альгерд]]а, які ў 1347 годзе другі раз ажаніўся наз цвярской княжнекняжной ЮльянеЮльянай, працягвала змагацца з Масквою. У лістападзе 1368 г. Альгерд падтрымаў цверцаў, пайшоў на [[Горад Масква|Маскву]], асадзіў яе і тры дні стаяў пад сценамі горада, пакуль не атрымаў выкуп.
 
У 1370 маскоўскі князь Дзмітрый зноў нападае на Цвер. Альгерд робіць другі паход на Маскву і бярэ яе ў аблогу 6 снежня 1370, У гэты час цвярскі князь атрымлівае ў Ардзе ярлык на валоданне Уладзімірскім княствам. У 1372 г. войскі ВКЛ начале з [[Вітаўт]]ам і Кейстутам зноў уварваліся ў Масковію, каб падтрымаць свайго хаўрусніка. У 1375 маскоўскі князь Дзмітрый арганізаваў паход на Цвер, мабілізаваўшы вайсковыя дружыны 19 удзельных князёў. Цвярскі князь Міхаіл мужна абараняўся, аблога Цвяры доўжылася 5 тыдняў, але горад не здаваўся. Тады захопнікі разбурылі і знішчылі іншыя паселішчы вакол горада. Князь Міхаіл прапанаваў памірыцца, што і было зроблена.
 
У 1385 г. цвярскі князь Васіль Міхайлавіч ажаніўся на дачцэ кіеўскага князя Уладзіміра Альгердавіча і сувязі з дынастыяй Гедзімінавічаў зноў узмацніліся. Гэтаму спрыяла і тое, што сын віцебскага князя і цвярской княжны [[Ягайла]] ў 1386 г. стаў польскім каралём.
 
Найбольшы росквіт эканомікі і культуры цвярской дзяржавы прыпадае на першыя дзве трэці XV ст, калі ў Масковіі ішлі доўгія грамадзянскія войны і набегі на Цвер спыніліся. У пачатку XV ст. цвярскі князь Іван Міхайлавіч чаканіць свае грошы. Шырокая слава ідзе пра цвярскіх гарматнікаў. Цвярскія купцы гандлявалі з гарадамі Прыбалтыкі і Каўказа, Блізкага Усходу і Сярэдняй Азіі. Найбольш вядомы з іх — [[Афанасій Нікіцін]], які ў 1466-72 здзейсніў вандроўку ў Індыю.
Радок 124:
 
== Літаратура ==
* ''Белы А.'' Вялікае княства Цвярское // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т.2. Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-142-0
* [http://pawet.net/book/trusau/dziarzavy.html#1 А. Трусаў. Вялікае Княства Цвярское // Невядомыя беларускія дзяржавы.]