Антрапалогія: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
KrBot (размовы | уклад)
др параметры шаблона Бібліяінфармацыя перенесены на Викиданные
Радок 2:
'''Антрапалогія''' (ад {{lang-el|ανθρωπος}} "чалавек", ''λογος'' "слова") - тэрмін, які азначае сукупнасць метадаў, дысцыплін і напрамкаў, якія даследуюць [[чалавек]]а і яго сутнасць.
 
== Этымалогія ==
Тэрмін "антрапалогія" узнік у [[Старажытная Грэцыя|Старажытнай Грэцыі]], першапачаткова азначаў сукупнае вывучэнне [[чалавек]]а, аднак [[Арыстоцель]] пачаў яго ўжываць у адносінах да напрамка [[філасофія|філасофскай]] думкі, што даследаваў духоўны свет чалавека. У гэтым кантэксце антрапалогія разглядалася да сяр. XIX - XX стст., калі пачалі развівацца розныя [[навука|навуковыя]] і [[рэлігія|рэлігійныя]] напрамкі антрапалогіі.
 
== Антрапалогія як навука ==
Першапачаткова навука пра чалавецтва і народы развівалася пад назвай [[этналогія]]. Аднак ужо ў 1860-1890-я гг. у [[ЗША]] і [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]] дадзеная навука атрымлівае назву антрапалогіі. Прычым у ЗША - гэта культурная антрапалогія, а ў Вялікабрытаніі - сацыяльная антрапалогія.
 
Упершыню курс антрапалогіі быў прачытаны ў [[1871]] г. ва {{нп3|Універсітэт Рачэстара|ўніверсітэце Рачэстара|ru|Рочестерский университет}} (ЗША) і ў [[1884]] г. у [[Оксфардскі ўніверсітэт|Оксфардскім універсітэце]] ў Вялікабрытаніі. Паступова ва ўсім англамоўным свеце замацаваўся падзел антрапалогіі на сацыяльную антрапалогію, з цэнтрам у Вялікабрытаніі і [[культурная антрапалогія|культурную антрапалогію]] з цэнтрам у ЗША. Росквіт і папулярызацыя антрапалогіі звязаны з завяршэннем [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]]. Гэты тэрмін замацаваўся ў Заходняй Еўропе і ў еўрапейскіх калоніях Афрыцы і Азіі. У былым [[СССР|Савецкім Саюзе]] і ў сучаснай [[Расія|Расіі]], а таксама на постсавецкай прасторы, навуку пра народы традыцыйна называлі [[Этнаграфія|этнаграфіяй]]. Антрапалогіяй ж называлі навуку аб біялагічнай разнастайнасці чалавецтва. У 1990-я гг. тэрмін антрапалогія паступова ўводзіцца ў навуковы абарот ў былых сацыялістычных краінах.
Радок 12:
У [[Беларусь|Беларусі]] курс сацыяльна-культурнай антрапалогіі упершыню быў прачытаны ў [[1998]] г. [[Павел Усеваладавіч Церашковіч|П. У. Церашковічам]] у [[Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт|БДУ]], які з'яўляецца яго распрацоўшчыкам. У аснову дадзенага курса Церашковіч паклаў стандарты ЗША. У цяперашні час у акадэмічнай традыцыі былога СССР паралельна выкарыстоўваюцца 3 тэрміна: антрапалогія, [[этналогія]] і этнаграфія. Да гэтага часу тэрміналагічны дыспут не завершаны.
 
== Асноўныя напрамкі антрапалогіі ==
 
* [[Фізічная антрапалогія]] - [[навука]] аб паходжанні і развіцці фізічнай арганізацыі [[чалавек]]а.
* [[Філасофская антрапалогія]] - [[філасофія|філасофскае]] вучэнне аб прыродзе і сутнасці чалавека.
* [[Сацыяльна-культурная антрапалогія]] - навука аб параўнальным вывучэнні чалавечых [[грамадства]]ў. Падзяляецца на шэраг спецыялізаваных напрамкаў.
:: [[Культурная антрапалогія]]
* [[Лінгвістычная антрапалогія]] - частка [[мовазнаўства]], якая вывучае чалавечае мысленне праз [[мова|мову]]
* [[Гістарычная антрапалогія]] - напрамак [[гістарыяграфія|гістарычнай думкі]], які вывучае паводзіны і міжасобасныя камунікацыі ў [[гісторыя|гісторыі]] на аснове міждысцыплінарных, пераважна структурных метадаў.
* [[Рэлігійная антрапалогія]] - разгляд прыроды і сутнасці чалавека ў [[рэлігія|рэлігійных]] вучэннях.
* [[Юрыдычная антрапалогія]] - напрамак, які вывучае [[права]]вое быццё чалавека.
 
== Спасылкі ==
* [http://slounik.org/155292.html Антрапалогія на slounik.org]
* [http://anthropology.ru/ru/index.html Філасофская антрапалогія]
* [http://www.philosophicalanthropology.org/ Што такое філасофская антрапалогія]
* [http://www.cap-press.com/pdf/1516.pdf Рэлігія, антрапалогія і кагнітыўная навука]
* [http://minds.by/article/173.html Антрапалогія ў сучасным праваслаўным багаслоўі]
* [http://niva.iig.pl/issue/2005/05/art_07.htm Інтэрв'ю з Уладзімірам Канановічам]
* [http://bk.baj.by/terra_historica/1_2002/ilunina.htm ІРЫНА ІЛЮНІНА. БРЫТАНСКАЯ САЦЫЯЛЬНАЯ АНТРАПАЛОГІЯ Ў ХХ СТ.: ІДЭІ І АСОБЫ]
* [http://svetlahorsk.belarda.org/index.php?id=0181 МАРФІНА В. У. Палеаантрапалагічныя знаходкі – важная крыніца гістарычнай інфармацыі аб старажытных папуляцыях чалавека.]
 
{{Навукі}}
Радок 38:
[[Катэгорыя:Антрапалогія| ]]
 
{{Бібліяінфармацыя}}
{{Normdaten
|PND=
|LCCN=
|VIAF=
|SELIBR=
|GKD=
|SWD=4002230-4
|WP=
}}