Папа Рымскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др афармленне
Радок 5:
Тытул ''Папа'' (ад {{lang-la|papa}} ад {{lang-el|páppas}} — бацька) спачатку выкарыстоўваўся некалькімі [[Хрысціянства|хрысціянскімі]] [[Царква|Цэрквамі]] для азначэння сваіх вышэйшых духоўных асоб. Цяпер выкарыстоўваецца амаль выключна для азначэння вышэйшай духоўнай асобы [[Каталіцызм|каталіцкай]] Царквы. Афіцыйна вышэйшая духоўная асоба каталіцкай Царквы завецца Папам пачынаючы з [[пантыфікат]]у [[Сірыцый, Папа Рымскі|Сірыцыя]] ([[384]]). З [[1389]] году кандыдат таксама павінен быць кардыналам.
 
[[File:Francisco (20-03-2013).jpg|thumb|[[Францыск, Папа Рымскі]] (Афіцыйна - — Францішак)]]
 
Слова «Папа» азначае Біскуп Рыма, які з'яўляецца найвышэйшым кіраўніком Каталіцкага Касцёла. Кожны абраны Папа як біскуп з'яўляецца наступнікам [[Святы Пётр|святога Пятра]]. Яму падпарадкоўваецца духавенства ўсяго каталіцкага свету. Папа выступае пасланнікам самога Бога і валодае найвышэйшай уладай ва ўсім Касцёле. Яна носіць назву прымату  — першынства ва ўсім. Валоданне Папам гэтай уладай асноўваецца на біблійных падставах.
 
== Паўнамоцтвы ==
Царкоўная традыцыя разглядае Папу як пераемніка [[Пётр, апостал|св. Пятра]]. Папа збірае [[Царкоўны сабор|Саборы]] і зацвярджае іх рашэнні, надае годнасці [[кардынал]]ам і [[епіскап]]ам, яму падпарадкоўваюцца [[Генерал манаскага ордэну|генералы]] [[Манаскі ордэн|манаскіх ордэнаў]]. Папа з'яўляецца абсалютным [[манарх]]ам дзяржавы [[Ватыкан]], дзе знаходзіцца ягоная рэзідэнцыя.
 
Папа з'яўляецца главою Рыма-каталіцкага Касцёла і ўсходніх Каталіцкіх Касцёлаў. Годнасць Папы з'яўляецца пажыццёвай, аднак ёсць магчымасць дабравольна ад яе адрачыся, як гэта было ў выпадку з [[Бенедыкт XVI, Папа Рымскі|Бенедыктам XVI]], які ў 2013 годзе адмовіўся ад пасады. Пасля смерці або адмаўлення Папы склікаецца канклаў  — сход кардыналаў для абрання новага Папы.
 
У Каталіцкім Касцёле ўлада Папы мае выключны характар. Словамі канстытуцыі «Pastor aeternus» 1870 года яе можна акрэсліць наступным чынам: «найвышэйшая і поўная ўлада юрысдыкцыі над паўсюдным Касцёлам аднолькава як у справах веры і маральнасці, так і ў справах дысцыпліны і кіравання», а таксама ўлада «праўдзіва біскупская, звычайная і непасрэдная над кожным без выключэння Касцёлам і над кожным без выключэння святаром і вернікам, незалежна ад якой-небудзь чалавечай улады» (Кан. 218, № 1–2 1-2). Навучанне Папы з'яўляецца беспамылковым толькі ў сферы веры і маральнасці. Сваю ўладу Папа здзяйсняе праз пасрэдніцтва Рымскай Курыі, якая мае права на вырашэнне асабліва складаных спраў.
 
Прывілеем Папы з'яўляецца скліканне Паўсюднага Сабору. Гэта сход усіх біскупаў, які ўзначальвае Папа і які зацвярджае рашэнні Паўсюднага Сабору.
Радок 27:
Галасаванне праходзіць у [[Сікстынская капэла|Сікстынскай капэле]]. Кардыналаў зачыняюць да таго часу, пакуль яны не прымуць рашэння. Само слова «канклаў» азначае «замкнёны пакой». Працэс можа заняць некалькі дзён. Здаралася, што канклавы працягваліся тыднямі і нават месяцамі, некаторыя кардыналы не дажывалі да іх канца. Пасля пачатку канклава кардыналу забаронены кантакт з навакольным светам, за выняткам выпадкаў, калі патрабуецца неадкладная медыцынская дапамога. Увесь абслугоўвачы персанал таксама дае клятву маўчання.
 
У дзень пачатку працы канклава працэсія кардыналаў кіруецца ў Сікстынскую капэлу. Тут у кардыналаў будзе магчымасць правесці першае галасаванне, якое дазволіць высветліць, якою падтрымкай карыстаецца кожны з кандыдатаў на вышэйшую пасаду ў Касцёле. Асноўнае галасаванне пачынаецца раніцай наступнага дня. З гэтага моманту галасаванне будзе праводзіцца 4 разы на дзень  — два раніцай і два ўвечары  — пакуль кардыналы не абяруць новага пантыфіка. Імёны кандыдатаў пішуць на лістку паперы, імкнучыся рабіць гэта так, каб ніхто не мог здагадацца, чыё імя ўпісваецца. Пасля кожнага другога галасавання бюлетэні з імёнамі кандыдатаў спальваюць. Робіцца гэта пасля абеду і ўвечары, прычым да папер дадаюцца спецыяльныя рэчывы, каб людзі, якія будуць сачыць за выбарамі звонку, былі ў курсе таго, што адбываецца: калі дым чорны - — значыць, Папа яшчэ не абраны, белы ж дым азначае, што ў каталікоў свету ёсць новы кіраўнік.
 
Раней новага Папу выбіралі большасцю ў дзве траціны галасоў. [[Ян Павел II]] унёс у Апостальскую Канстытуцыю 1996 года змяненні, якія дазваляюць абраць Папу простай большасцю галасоў, калі абраць новага пантыфіка не атрымліваецца пасля 30 раўндаў галасавання.
Радок 39:
 
== Сімвалы ўлады ==
Пастарал  — папскі посах, сімвал Наступніка святога Пятра, які чувае над аўчарняй.
 
Піуска  — маленькая круглая шапачка белага колеру, якую Папа накладае на сярэдзіну галавы.
 
Палій з’яўляеццаз'яўляецца сімвалам папскай апостальскай улады, які надзяваюць на арнат падчас цэлебрацыі літургіі. Палій уяўляе сабою стужку з беленай воўны ягнятаў, благаслаўлёных Папам у дзень святой Агнешкі, які звычайна прыпадае на 21 студзеня.
 
Папа мае таксама персцень Рыбака. На ім прадстаўлены святы Пётр, які закідвае сеці, а вакол гэтай выявы выгравіравана імя Папы. Папа атрымлівае персцень Рыбака ад дэкана Калегіі кардыналаў падчас урачыстай святой Імшы, якою распачынаецца Пантыфікат. Пасля пацвярджэння смерці кіруючага Папы або яго адмаўлення ад пасады ў прысутнасці трох іншых кардыналаў папскі кардынал камерленга ламае персцень. Гэта знак таго, што дадзены Пантыфікат дасягнуў канца.
 
Папа адзіны, хто па-за літургіяй носіць белую сутану, белы пас з вышытым гербам.
 
== Пералік Папаў Рымскіх ==
Радок 60:
 
== Спасылкі ==
* [http://www.catholic.by/2/home/authors-rubrics/mix/116687-pope.html Папа Рымскі і межы яго ўлады]  — catholic.by
 
{{Папскія сімвалы і цырыманіял}}