Янка Сурвіла: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 4:
 
== Біяграфія ==
У 1942 узначальваў пачатковую беларускую школу (спалена [[Партызанскі рух у Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны|партызанамі]]). Пасля вайны ў лагеры перамешчаных асобаў у нямецкім Ватэнштэце заснаваў і рэдагаваў часопіс "Шляхам жыцьця". Потым эміграваў у Францыю. Там у 1948, на Першым з'ездзе беларускай эміграцыі ў Парыжы, пазнаёміўся [[Івонка Сурвіла|Івонкаю Шыманец]], якая праз 10 гадоў стала яго жонкаю.
 
Атрымаўшы стыпендыю [[Мадрыдскі ўніверсітэт|Мадрыдскага ўніверсітэта]], Я. Сурвіла вывучае там эканоміку і робіць захады ў справе арганізацыі беларускамоўных праграм Іспанскага радыё. [[25 сакавіка]] [[1952]] ён выходзіць у эфір з першай скіраванай на Беларусь перадачаю. У 1958—65 вядзе з [[Іспанія|Іспаніі]] штодзённыя беларускія радыёперадачы.
 
Пасля пераезду Сурвілаў у Канаду працаваў тут на беларускай палітычнай і грамадскай ніве. Захапляўся мастацкай фатаграфіяй, пакінуў галерэю партрэтаў беларускіх літаратараў-эмігрантаў, у тым ліку партрэт [[Наталля Арсеннева|Наталлі Арсенневай]].