Вегетарыянства: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дапаўненне з БЭ
Радок 1:
[[Выява:Soy-whey-protein-diet.jpg|thumb|Вегетарыянскі стол]]
'''Вегетарыянства''' ({{lang-en|vegetarian}}, {{lang-la|vegetarius}} раслінны) — лад жыцця і вобраз мышлення пры якім чалавек адмаўляецца ад ежы, атрыманай у выніку забойства жывёл.
 
== Апісанне ==
Вегетарыянцы не ўжываюць у ежу [[мяса]], [[Птушкі|птушку]], [[Рыбы|рыбу]] і [[морапрадукты]] жывёльнага паходжання. Малочныя прадукты і яйкі ігнаруюцца толькі часткай вегетарыянцаў.
Вегетарыянства прадугледжвае здаровы лад жыцця, адмову ад [[курэнне|курэння]], алкаголю, зніжае захваральнасць на [[атэрасклероз]] і злаякасныя пухліны, дапамагае захаваць і ўмацаваць здароўе, нармалізаваць масу цела, дасягнуць актыўнага даўгалецця. Асноўны недахоп вегетарыянства — магчымасць развіцця ў арганізме дэфіцыту бялкоў, ненасычаных тлустых кіслот, некаторых вітамінаў з адпаведнымі парушэннямі абмену рэчываў. Пераход на вегетарыянства не рэкамендуецца ў гады росту арганізма, пры цяжарнасці, кармленні грудзьмі, у глыбокай старасці.
 
== Віды вегетарыянства ==
* «Старавегетарыянцы» спажываюць толькі раслінныя прадукты.
* «Моладавегетарыянцы» (авалактавегетарыянцы) акрамя расліннай ежы ўключаюць у рацыён малочныя прадукты і яйкі.
* Чыстых, ці строгіх, вегетарыянцаў называюць таксама [[веганства|веганамі]].
 
== Гісторыя ==
Родапачынальнікам вегетарыянства лічаць старажытна-грэчаскага філосафа і матэматыка [[Піфагор]]а (6 ст. да н.э.). Прыхільнікамі гэтай сістэмы харчавання былі [[Эпікур]], [[Платон]], [[Сакрат]], [[Авідзій]], [[Плутарх]], [[Вальтэр]], [[Жан Жак Руссо|Ж. Ж. Русо]], [[Джордж Байран|Дж. Байран]], [[Ілья Рэпін|І. Рэпін]], Р. Кент, [[Бернард Шоу|Б. Шоу]], [[Леў Талстой|Л. Талстой]] і інш. Як вучэнне ўзнікла ў першай палове [[19 стагоддзе|19 стагоддзя]] ў [[Заходняя Еўропа|Заходняй Еўропе]].
 
== Літаратура ==
* Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.4: Варанецкі - Гальфстрым / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 1997. - 480 с.: іл.
 
== Спасылкі ==