Сен-Бартэльмі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 64:
 
==Гісторыя==
Сен-Бартэльмі быў адкрыты ў [[1493]] годзе [[Хрыстафор Калумб|Хрыстафорам Калумбам]] названы {{lang-enes|Isla de San Bartolomeo}} у гонар яго брата Барталамеа. У [[1648]] г. на ім было заснавана [[Францыя|французскае]] паселішча, знішчанае ў [[1656]] г. [[індзейцы|індзейцамі]]-[[карыбы|карыбамі]]. У [[1651]] г. права на каланізацыю Сен-Бартэльмі атрымалі [[Гаспітальеры|мальтыйскія рыцары]], але па розных прычынах так і не здолелі ім скарыстацца. У сярэдзіне [[18 стагоддзе|XVIII]] ст. Францыя выкупіла валоданне гаспітальераў. У [[1763]] г. Сент-Бартэльмі быў зноў населены [[брэтонцы|брэтонцамі]] і [[Нармандыя|нармандцамі]].
 
Толькі непрацяглы час, у [[1784]] годзе востраў займала [[Вялікабрытанія]]. [[1 чэрвеня]] [[1784]] года ён стаў [[Швецыя|шведскай]] калоніяй. Да Францыі Сен-Бартэльмі вярнуўся ў [[1878]] годзе, стаўшы часткай [[Гвадэлупа|Гвадэлупы]]. У [[1963]] годзе Сен-Бартэльмі быў аб’яднаны з іншым французскім уладаннем [[Сен-Мартэн, Францыя|Сен-Мартэн]] у адзіную адміністрацыйную адзінку ў складзе Гвадэлупы. На [[рэферэндум]]е [[2003]] года 79% насельніцтва выказалася за аддзяленне ад Гвадэлупы і стварэння асобнай адміністрацыйнай адзінкі. [[22 лютага]] [[2007]] года Сен-Бартэльмі стаў тэрытарыяльнай супольнасцю, непасрэдна падпарадкаванай Францыі.