Аляксандр Іванавіч Слупскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Аляксандр Іванавіч Слупскі''' (4(16).4.1864, Слуцк—пасля 1907) — беларускі і расійскі гісторы...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 2:
 
== Біяграфія ==
Скончыў Мінскую гімназію, [[Пецярбургскі ўніверсітэт]] (1887). У 1880—90я1880—90-я гады друкаваў гісторыка-краязнаўчыя i літаратурнакрытычныя артыкулы ў перыядычных выданнях Мінска. У «Паўночна-Заходнім календары на 1888 год» апублікаваў гістарычны нарыс «Ізяслаўль i Тураў...». Пад яго рэдакцыяй у Мінску выдадзены «Паўночна-Заходні каляндар» на 1892 i 1893 год, дзе Слупскі змясціў i свой «Народны каляндар», складзены на аснове беларускіх народных прыкмет, абрадавых песень i прыпевак, артыкулы «Гісторыя Мінска» i «Легенда пра Магілёў». У артыкуле «Стары Мінск» (1890) прывёў біяграфічныя звесткі пра В.Дуніна-Марцінкевіча. 3 1893 працаваў на Урале. У 1901—05 член Пермскай губернскай архіўнай камісіі. Вывучаў архітэктуру i археалогію Паўночнага Урала («Архітэктурныя помнікі Салікамска», 1902; «Падземныя хады Салікамска», 1904; «Да пытання аб маскоўскім i ноўгарадскім уплыве ў архітэктурных помніках Салікамска i Чэрдыні», 1905).
 
== Літаратура ==
* {{кніга|загаловак=Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо|адказны=Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=2002|том=15|старонкі=|старонак=552|isbn=985-11-0251-2 (Т. 15)|тыраж=10 000}}
 
{{DEFAULTSORT:Слупскі}}