Уладзіслаў Сыракомля: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
KrBot (размовы | уклад)
др параметры шаблона Бібліяінфармацыя перенесены на Викиданные
вікіфікацыя
Радок 31:
== Біяграфія ==
{{змест злева}}
Паходзіў са збяднелага шляхецкага роду герба [[герб Сыракомля|«Сыракомля»]], назву якога потым узяў за псеўданім, бацькі былі арандатарамі і часта змянялі месца жыхарства. У 1833 паступіў вучыцца ў павятовую школу пры дамініканскім кляштары ў Нясвіжы. Але ў 1835 улады зачынілі школу; давучваўся ў дамініканскай школе ў Навагрудку (1836—1837). У 1841—1844, каб дапамагчы сям'і, случыў у нясвіжскай канцылярыю радзівілаўскіх маёнткаў. У 1844 пасля жаніцьбы пераехаў у арандаваны маёнтак Залуча (цяпер Стаўбцоўскі р-н). Гэта быў плённы перыяд у яго творчасці.. У верасні 1852 пераехаў у Вільню, бліжэй да выдавецтваў. Друкаваўся ў газеце [[Kurier Wileński (1840)|«Kurier Wileński» («Виленский вестник»)]]. У красавіку 1853 пачаў арандаваць фальварак Барэйкаўшчына каля Вільні. У 1856—1858 неаднаразова выязджаў у Варшаву і Познань (Прускае каралеўства). Пасля гэтых паездак за У. Сыракомлям быў устаноўлены сакрэтны нагляд. У красавіку 1861 выступіў на патрыятычнай маніфестацыі ў Коўне з вершамі. Выехаў у Варшаву, а на зваротным шляху быў арыштаваны і зняволены ў віленскай турме. Знаходзіўся пад арыштам каля месяца. Вызвалены пад нагляд паліцыі. Памёр у час следства. Пахаваны на віленскіх могілках Роса.
 
== Творчасць ==