Вінцэсь Каратынскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
вікіфікацыя
Радок 5:
Нарадзіўся ў сям'і колішняга прыгоннага Аляксандра Каратая, бацька атрымаў вольную ад свайго пана Яна Залескага, верагодна, на просьбу Марка Татароўскага, апекуна Юзафаты з Далiдовiчаў — шляхцянкі з якою Аляксандр Каратай хацеў ажаніцца. Калі ў Аляксандра з Юзафатай было ўжо трое сыноў — Вінцэсь, Ян і Міхал, ён утапiўся ў [[Нёман]]е, а праз нейкi час Юзафата выйшла замуж за свайго колішняга апекуна. Адукацыю В. Каратынскі набыў самавукам, пад наглядам мясцовага арганiста. Навучыў чытаць і пiсаць малодшых братоў. Працаваў хатнім настаўнікам. У [[1850]]—[[1862 ]] быў сакратаром [[У. Сыракомля|У. Сыракомлі]]. За кароткі час самавукам атрымаў выдатную адукацыю, апроч беларускай і польскай, валодаў рускай, чэшскай, французскай і нямецкай мовамі, троху ведаў з лаціны. Граў на скрыпцы. Разам з рускім пісьменнікам [[М. Ляскоў|М. Лясковым]] падарожнічаў па [[Паўночна-Заходні край|Паўночна-Заходнім краі]]. Супрацоўнічаў з польскімі газетамі і часопісамі, друкаваў артыкулы тэматычна звязаныя з беларускім краем.
 
Дэбютаваў у друку ў [[1856 г]], друкаваўся ў газеце [[Kurier Wileński (1840)|«Kurier Wileński» («Виленский вестник»)]]. Аўтар зборніка паэзіі «Чым хата багата, тым рада» (па-польску, 1857), паэмы «Таміла» (па-польску, 1858), таксама В. Каратынскаму прыпісваюць ананімныя антыцарскія творы «[[Гутарка старога дзеда]]» і «[[Гутарка двух суседаў]]». З беларускамоўных твораў захаваліся вершы «Уставайма, братцы, за дзела, за дзела», «Далі бог-то, Арцём…», «Туга на чужой старане». У 1994 г. выйшаў зборнік твораў.
 
Пераклаў на польскую мову творы [[А. С. Пушкін]]а, [[М. Лермантаў|М. Лермантава]], [[Г. Гейнэ]] і інш. Пакінуў біяграфічныя нататкі пра [[Адам Міцкевіч|А. Міцкевіча]], гісторыка-краязнаўчыя нататкі пра [[Навагрудак]] і Навагрудчыну.