Фінікавая пальма: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Фінікавая пальма''', '''Фенікс''' (''Phoenix'') — род кветкавых раслін сямейства пальмаў. 17 відаў....'
(Няма розніцы)

Версія ад 12:47, 10 лістапада 2013

Фінікавая пальма, Фенікс (Phoenix) — род кветкавых раслін сямейства пальмаў. 17 відаў. Пашыраны ў тропіках і субтропіках Афрыкі і Азіі. Растуць па берагах рэк, у аазісах, на балотах, утвараюць мангравыя лясы, напрыклад фінікавая пальма мангравая (Phoenix paludosa). Від уласна фінікавай пальмы (Phoenix dactylifera) — старажытная культурная расліна, вядомая з 4-га тыс.да н.э. ў Шумеры, Вавілоне, Егіпце. На Беларусі вырошчваюць у аранжэрэях і пакоях.

Від уласна Фінікавай пальмы — дрэвападобная двухдомная расліна вышынёй 15-20 м, дыяметр ствала 80 см. Каранёвая сістэма глыбокая. Ствалы пакрыты рэшткамі лісцевых чаранкоў, на верхавінцы — густая крона перыстага лісця даўжынёй 4-6 м. Дробныя кветкі сядзячыя, белыя, сабраныя (да 12000 штук) у мяцёлчатыя суквецці. Плод (фінік) — ягада з цвёрдым семем, мае да 70% цукру, 25% алею. З Фінікавай пальмы вырабляюць віно, цукар, цыноўкі. Харчовыя, тэхнічныя, дэкаратыўныя расліны.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.16: Трыпалі - Хвіліна / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 2003. - 576 с.: іл.