Іўдзейская вайна (66—73): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Іўдзейская вайна''' (6673), антырымскае паўстанне ў Іўдзеі....'
 
др літ. +1
Радок 2:
 
Выклікана злоўжываннямі рымскага пракуратара Флора. Паўстанне ўзначалілі рэлігійна-палітычныя групоўкі: зелоты, якія змагаліся супраць Рыма з пазіцый рэлігійнага фанатызму, і сікарыі — змагары супраць рабства і за сацыяльную роўнасць. Паўстанцы авалодалі [[Іерусалім]]ам, уласна [[Іўдзея]]й, [[Галілея]]й і іншымі тэрыторыямі, адбілі першы карны паход рымлян (лістапад 66). Аднак у 67—68 моцнае рымскае войска на чале з [[Веспасіян]]ам захапіла Галілею і большую частку Іўдзеі. Галілейскі палкаводзец Іосеф бен Матыт'яху ([[Іосіф Флавій]]) трапіў у палон і перайшоў на бок рымлян. Правадыр галілейскіх зелотаў Іаханан (Іаан) з Гісхалы са сваім атрадам прабіўся ў Іерусалім і там узначаліў кіраўнінтва паўстаннем. Пасля абвяшчэння Веспасіяна імператарам ([[69]]) на чале рымскага войска стаў яго сын [[Ціт]], які выкарыстаў міжусобную барацьбу зелотаў з сікарыямі і ў жніўні [[70]] пасля 5 месяцаў аблогі захапіў Іерусалім. Рымляне поўнасцю разбурылі горад і храм. Палонныя, у т.л. Іаханан, былі ператвораны ў рабоў, правадыр сікарыяў Сімон бар Гіёра пакараны смерцю ў [[Рым]]е. У [[73]] рымляне захапілі апошнюю крэпасць сікарыяў [[Масада|Масаду]].
 
== Літаратура ==
* Іудзейская вайна // БЭ ў 18 т. Т. 7. Мн., 1998.
 
[[Катэгорыя:Войны Старажытнага Рыма]]