Іосіф Флавій: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 34:
Гісторыя Іўдзейскай вайны была напісана ў [[Рым]]е каля 75—79 гадоў. Маючы публіцыстычную (уславіць магутнасць Рыма і высакароднасць яго імператараў, пераканаць у марнасці намаганняў іудзейскіх прасталюдзінаў выратавацца ад рымскага рабства) і разам з тым гістарыяграфічную мэту («выратаваць ад забвення тое, што яшчэ нікім не апісана, і зрабіць набыткам нашчадкаў падзеі свайго часу»), аўтар вырашыў у першых дзвюх кнігах падаць нарыс жыцця [[Іўдзея|іўдзеі]] ад [[175 да н.э.]] (перад Макавейскай вайной) да [[66]] н.э., каб вытлумачыць паражэнне паўстанцаў у вайне 66—73 гадоў як гістарычна заканамерны факт. Першыя раздзелы занялі амаль адну трэцюю частку твора. Дзякуючы гэтаму, няхай і тэндэнцыёзнаму, гістарычнаму экскурсу чытач знаёміўся з сапраўднай, а не міфілагізаванай ці біблейскай гісторыяй чалавечай цывілізацыі, якая ў тыя часы была лакалізавана ў асноўным у [[Міжземнамор'е|Міжземнамор'і]].
 
Твор Іосіфа — гэта важнейшая крыніца па гісторыі ранняга хрысціянства, нягледзячы на тое, што пра саміх паслядоўнікаў Ісуса аўтар не паведамляе амаль нічога. Аднак без звестак пра [[Ірад Вялікі|Ірада Вялікага]], прарока [[Феўд]]а, [[Понцій Пілат|Понція Пілата]] і пра парадкі ў імперыі зразумець творы евангелістаў было б значна цяжэй. Трэцяя — шостая кнігі прысвячаліся апісанню паўстання, разгрому іудзеяў і разбурэнню [[Іерусалім]]а [[Веспасіян]]ам і яго сынам [[Ціт|Цітам]]. Меркаванне, што паказ паўстанцаў як баязліўцаў зменшыць сапраўдную веліч рымскай перамогі, абумовіла праўдзівасць у аповедзе пра ход ваеннай і палітычнай барацьбы, асобныя сцэны якой апісаныя па-майстэрску і не страцілі сваёй эстэтычнай каштоўнасці і сёння. Чытача не могуць не крануць яркія эпізоды абароны крэпасці [[Масада|Масады]], дзе змораныя паўстанцы ўчынілі масавае самазабойства, каб не трапіць у рукі ненавісных легіянераў; натуралістычныя карціны разбурэння [[Іерусалімскі храм|Іерусалімскага храма]] і многія іншыя. Апошняя, сёмая, кніга знаёміла з абрадам ваеннага трыумфу ў [[СтаражытгныСтаражытны Рым|Старажытным Рыме]].
 
Як грамадскі дзеяч Іосіф Флавій вымушаны быў не толькі ўслаўляць ваенную сілу рымлян, але і пераконваць, з аднаго боку, новых апекуноў у сваёй лаяльнасці, з іншага — чытачоў-суайчыннікаў у сваім патрыятызме. Таму вобраз аўтара ўвесь час знаходзіцца на пярэднім плане, а эпізоды ўласнага жыцця звязваюцца з апісаннем гістарычных падзей. Ведаючы вынікі барацьбы, Іосіф выстаўляе сябе як мудрага райцу рымлян і абаронцу яўрэяў, на якіх ускладзена ўся адказнасць за бунт, неразумныя паводзіны і немінучае паражэнне. Ідэйная зададзенасць выявілася ў пабудаваных па ўзоры класічных дэкламацый прамовах і дыялогах персанажаў, што, магчыма, служыла развіццю маналогаў герояў ўсходнеславянскай агіяграфіі. Антычная літаратурная традыцыя абумовіла рытмічную арганізацыю фраз і сінтаксічны паралелізм, яркія метафары, дакладныя параўнанні, выкарыстанне многіх тыповых прыёмаў, такіх, як ужыванне формаў трэцяга ліку ў дачыненні да сябе, апісанне рознага роду прадвесцяў і вешчых сноў.