Крычаўскі раённы краязнаўчы музей: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др афармленне, вікіфікацыя
Радок 1:
'''Крычаўскі раённы краязнаўчы музей''' — [[музей]], заснаваны ў г. [[Горад Крычаў|Крычаў]] паводле рашэння Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта дэпутатаў працоўных ад 30.12.1959 г. Адкрыты для наведвальнікаў [[15 кастрычніка]] [[1961]] г. З лютага 2008 г. знаходзіцца ў будынку палаца князя Р. А. Пацёмкіна (канец XVIII ст.). Аснову фондаў музея склалі матэрыялы краязнаўцы М. Ф. Мельнікава, які стаў яго першым дырэктарам. З 1982 г. дырэктар Н. М. Марозава.
 
Асноўны фонд музея (2008) налічвае 18,7 тысяч адзінак захоўвання. Найбольш значныя калекцыі: антыкварыят, набыты для інтэр'ера палаца Пацёмкіна, зброя ХІ — ХХ ст., кнігі і часопісы XVIII — пачатку ХХ ст., народнае адзенне, прылады працы і прадметы хатняга ўжытку ХІХ — пачатку ХХ ст., скарбы манет часоў Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, творы вядомых беларускіх і мясцовых мастакоў. Сярод экспанатаў: знаходкі з археалагічных раскопак Крычаўскага замка; кніга [[Сімяон Полацкі|Сімяона Полацкага]] «Абед душэўны» (выдадзена ў Маскве ў 1681 г.); звон 1748» адліты ў Крычаве; фрагмент двухручнага мяча з Крычаўскага замка; меднае ядро з месца бою (1708) каля в. [[Вёска Добрае|Добрае]] Крычаўскага раёна; дакументы роду Галынскіх, якім належаў Крычаўскі маёнтак пасля князя Пацёмкіна; матэрыялы пра Грунвальдскую бітву 1410 г., [[Крычаўскае паўстанне|Крычаўскае паўстанне 1743—44 гг.]], абарончыя баі 1941 г., партызанскі рух і дзейнасць антыфашысцкага падполля ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Захоўваюцца асабістыя рэчы ўраджэнцаў Крычаўшчыны [[Мацвей Сямёнавіч Кісялёў|М. С. Кісялёва]], [[Іосіф Іракліевіч Гусакоўскі|І. І. Гусакоўскага]], [[Абрам Яфімавіч Смалякоў|А. Я. Смалякова]] і інш.
 
[[Катэгорыя:Музеі Магілёўскай вобласці]]