Кошт: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Addbot (размовы | уклад)
др Bot: Робат перанёс міжмоўных спасылак да аб'екта d:q240673 на Wikidata
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
Пад '''коштам''' у [[эканоміка|эканоміцы]] разумеецца каштоўнасць [[грошы|грошай]], якія былі патрачаныя прадпрыемствам на выраб [[тавар]]у і таму больш не даступныя да выкарыстання. Кошт з'яўляецца адным з фактараў утварэння [[цана|цаны]] гэтага тавару на рынку.
 
Кошт - колькасць грошай, у абмен на якія гандляр гатовы прадаць адзінку тавара, а пакупнік - набыць яе. Кошт з'яўляецца колькасным выразам вартасці тавара ці паслугі.
 
== Палітэканамічныя канцэпцыі кошту ==
 
Кошт - гэта грашовы выраз аб'ектыўнай вартасці тавара, велічыня якога залежыць ад выдаткаў працоўнага часу (працы) на выраб адзінкі тавара. Аднак, не заўсёды кошт залежыць выключна ад аб'ектыўнай вартасці. Часам на ўзровень кошта ўплываюць і суб'ектыўныя ацэнкі патрэбаў, што выклікае да зменаў памеру попыта і прапановы.
 
Калі прыняць працу за аснову вартасці тавара, з гэтага яшчэ не абавязкова вынікае, што варта адмаўляць выпадковыя часовыя адхіленні дзейснага ці рынкавага кошту тавараў ад першаснага і натуральнага ўзроўня кошту.
 
Карл Маркс сцвярджаў, што на ўзровень кошта ўплываюць такія аб'ектыўныя фактары, як неабходныя выдаткі грамадскай працы для выраба прадукцыі, а таксама фактары ўнутры- і міжгаліновая канкурэнцыя. Яго тэорыя даданай вартасці тлумачыць магчымасць атрымання прыбытку пры захаванні прынцыпу вартаснай эквівалентнасці і добраахвотнасці на ўсіх этапах вытворчасці і абмена тавараў. Гэта дазволіла глыбей зразумець аб'ектыўны бок кошту.
 
Аднак, існуе і суб'ектыўны бок кошту, калі разглядаецца не памер аб'ектыўных грамадскіх выдаткаў на вытворчасць тавара, а непасрэдна суб'етыўная карыснасць тавара, якую можа прынесці яго спажыванне. Таму часам кошт лічуць суб'ектыўнай ацэнкай карыснасці тавара. Кошт у дадзенай канцэпцыі выступае ў ролі "ахвяры" з боку пакупніка, грашовы выраз альтэрнатыўнага кошту.
 
== Паняцце кошту ==
 
Вызначэнне катэгорыі «''кошт''» моцна залежыць ад таго, якой эканамічнай тэорыі аддаюць перавагу аўтары:
* Грашовы выраз выдаткаў грамадскай працы для вырабу адзінкі тавара ці паслугі;
* Грашовы выраз карыснасці тавара для асобна ўзятага спажыўца;
* Грашовы выраз сістэмы коштаўтваральных фактараў;
* Колькасць грошай, за якую гандляр гатовы прадаць тавар ці паслугу, а пакупнік гатовы набыць;
* Элемент рынка, які наўпрост уплывае на памер попыту і прапановы на пэўны тавар;
* Інструмент рынкавай канкурэнцыі;
* Істотная характарыстыка тавара на рынку;
* Адзін з элементаў комплекса маркетынга.
 
== Коштаўтваральныя фактары ў сучасных умовах рынку ==
 
Вылучаюць наступныя коштаўтваральныя фактары:
 
# Выдаткі грамадскай працы.
# Карыснасць тавара для спажыўца.
# Попыт на рынку на тавар і яго эластычнасць.
# Узровень канкурэнцыі на рынку.
# Дзяржаўнае рэгуляванне эканомікі.
 
== Віды коштаў ==
 
=== Рознічны кошт ===
 
Рознічны кошт - кошт, які ўсталёўваецца на тавар, які прадаецца ў асабістае карыстанне ў невялічкіх колькасцях. Рознічны кошт вызначаецца, як кошт тавара, які рэалізоўваецца насельніцтву для асабістага, сямейнага ці хатняга карыстання. Рознічны кошт уключае ў сабе выдаткі вытворчасці і рэалізацыі, прыбытак вытворцы, падаткі, а таксама аптовую нацэнку.
 
=== Аптовы кошт ===
 
Аптовы кошт - кошт, які ўсталёўваецца на тавар, які прадаецца буйнымі партыямі оптам. Аптовы кошт усталёўваецца на тавары, якія рэалізуюцца не з мэтай канцавога спажывання, а з мэтай далейшага перапродажу ці прафесійнага ўжывання. Як правіла, аптовы кошт больш, чым рознічны кошт.
 
=== Закупны кошт ===
 
Закупны кошт - від аптовага кошту, які ўжываецца пры закупах сельскагаспадарчай прадукцыі дзяржавай на ўнутраным рынку. Закупныя кошты дыферэнцыююцца ў залежнасці ад якасці прадукцыі і з улікам геаграфічнай сегментацыі рынку. Закупны кошт - кошт сельскагаспадарчай прадукцыі, якая набываецца ў вытворцаў на ўнутраным рынку па дамове кантрактацыі.
 
=== Рынкавы кошт ===
 
Рынкавы кошт - кошт, які ўсталёваецца выключна фактарамі велічыні попыту і прапановы на рынку ў пэўны момант. На рынкавы кошт нічога, акрамя попыту і прапановы ўплываць не павінна, інакш рынкавы кошт страчвае свой статус. Дадзены від кошту характэрны для рынкавай эканоміцы з наяўнасцю дасканалай канкурэнцыі.
 
Рынкавы кошт - кошт, па якім фактычна адбываецца продаж і набыццё тавара ці паслугі.
 
{{Econ-stub}}