Размовы:Грунвальдская бітва: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 8:
Не лезу, каб не было канфлікту правак, напішу для памяці. Длугаш ў "Гісторыі Польшчы" наогул не называе колькасць нямецкіх харугваў, пазней -- у Banderia Prutenorum -- ён апісвае 51 нямецкую харугву, узятую палякамі пад Грунвальдам. Аднак, пра гэта і Длугаш пісаў, пэўную колькасць харугваў узялі і літвіны і яны віселі ў касцёле св. Станіслава. Таксама, напэўна, частка харугваў не трапіла ў палон. Т.ч. 51 харугва гэта не колькасць іх пад Грунвальдам, іх было там болей, але дакладна невядома колькі. --[[Удзельнік:Maksim L.|Максім Л.]] ([[Размовы з удзельнікам:Maksim L.|размовы]]) 16:42, 15 лістапада 2013 (FET)
: Вялікае дзякуй за заўвагу. Я яе ўлічыў. Калі ласка, праглядайце мае дапаўненні, каб часам не траплялася якой лухты. І яшчэ пытанне, як лепш і правільней называць сучасных літоўцаў (балтаў) і даўнейшых літоўцаў (літвінаў, у большасці славян), каб адрозніваць іх? --[[Удзельнік:Дзяніс Тутэйшы|Дзяніс Тутэйшы]] ([[Размовы з удзельнікам:Дзяніс Тутэйшы|размовы]]) 02:31, 16 лістапада 2013 (FET)
:: Літвінамі трэба называць усіх жыхароў ВКЛ, асобна літоўцаў -- літоўцамі або проста літвою, славян -- русінамі, гэта гістарычна, т.б. так яны называлі адзін другога ў той час. Часам, у кантэксце, мэтазгодна ўдакладніць, якія менавіта літоўцы гэта былі (напрыклад, жамойты) ці якія русіны (палачане, а мо кіяўляне). --[[Удзельнік:Maksim L.|Максім Л.]] ([[Размовы з удзельнікам:Maksim L.|размовы]]) 23:36, 17 лістапада 2013 (FET)
Вярнуцца да старонкі «Грунвальдская бітва».