Размовы:Грунвальдская бітва: Розніца паміж версіямі

др
:: Літвінамі трэба называць усіх жыхароў ВКЛ, асобна літоўцаў -- літоўцамі або проста літвою, славян -- русінамі, гэта гістарычна, т.б. так яны называлі адзін другога ў той час. Часам, у кантэксце, мэтазгодна ўдакладніць, якія менавіта літоўцы гэта былі (напрыклад, жамойты) ці якія русіны (палачане, а мо кіяўляне). --[[Удзельнік:Maksim L.|Максім Л.]] ([[Размовы з удзельнікам:Maksim L.|размовы]]) 23:36, 17 лістапада 2013 (FET)
::: На мой погляд не трэба якім-небудзь чынам паглыбляцца ў этнанацыянальнае пытанне таго часу. Існуе літоўская, польская, руская і беларуская гістарыяграфіі, якія выкарыстоўваючы розныя крыніцы таго часу маюць рацыю наконт этнанацыянальнага складу ВКЛ у 15 ст. Адрозніваць іх трэба толькі па харугвам.--[[Удзельнік:Dzianis Niadbajla|Dzianis Niadbajla]] ([[Размовы з удзельнікам:Dzianis Niadbajla|размовы]]) 23:55, 17 лістапада 2013 (FET)
:::: Цалкам згодны, але пытанне было не ў тым. Дзяліць харугвы на паводле нацыянальнай прыкметы і праўда дурасць, бо чыстых не было, у тых жа кіеўскай, смаленскай ці ўладзімірскай харугве напэўна былі літоўскія баяры, як у троцкай -- рускія. Пытанне было ў тым, як у межах артыкулу называць літоўцаў і славянскае насельніцтва Княства, калі гэта трэба. --[[Удзельнік:Maksim L.|Максім Л.]] ([[Размовы з удзельнікам:Maksim L.|размовы]]) 11:43, 18 лістапада 2013 (FET)