Ядро Зямлі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Paganetz (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
др стылявыя змены
Радок 1:
'''Ядро Зямлі''' — цэнтральная геасфера [[Планета Зямля|Зямлі]].
 
Існаванне ядра Зямлі ўстаноўлена нямецкім сейсмолагам Э. Віхертам у 1897. Глыбіня залягання (2900 км) вызначана ў 1910 амерыканскім геафізікам Б. Гутэнбергам. Паводле запісаў пругкіх ваганняў, выкліканых глыбокімі землетрусаміземлетрасеннямі, верхняя мяжа ядра зафіксавана на глыбіні 2870-2920 км. На ёй папярочныя сейсмічныя хвалі затухаюць, а падоўжныя рэзка памяншаюцца (у 1,7 раза).
 
Ядро Зямлі падзяляецца на ўнутранае эфектыўна цвёрдае ядро радыусам 1200-1250 км і вонкавае эфектыўна вадкае ядро таўшчынёй каля 1900 км, падзеленыя прамежкавым ядром або пераходнай зонай таўшчынёй 300-400 км. Шчыльнасць рэчыва ў цэнтры Зямлі каля 13-14 г/см , на ніжняй мяжы вонкавага ядра 11,4-12,3 г/см&sup3;, а на мяжы «ядро — мантыя» — 9,5-10,1 г/см&sup3;. Маса ядра Зямлі роўная (1,85-1,91)•10<sup>27</sup> г і складае 31-32% ад масы Зямлі. Сярэдняя дынамічная вязкасць рэчыва ядра каля 0,4 П. Такі параметр сведчыць аб перагрэве ядра і нізкай тэмпературы плаўлення рэчыва.
Радок 9:
Фігура паверхні ядра нераўнамерна адхіляецца ад фігуры эліпсоіда вярчэння ад -4 км да +6 км. Выяўленыя няроўнасці на паверхні ядра ўяўляюць сабой карані ўзыходных і сыходных канвектыўных струменяў у ніжняй мантыі Зямлі. У тэарэтычнай геафізіцы існуе меркаванне, што канвекцыя рэчыва ў вонкавым ядры ўзбуджае асноўнае [[магнітаае поле Зямлі]], а перасоўванні ўнутранага ядра адносна вонкавага складаюць векавыя варыяцыі геамагнітнага поля.
 
Адносна паходжанне ядра Зямлі мяркуюць, што яно ўтварылася шляхам гравітацыйнай дыферэнцыяцыі першаснай Зямлі ў перыяд яе росту ці пазней ([[В. Гольдшміт]], 1922) альбо жалезнае ядро ўзнікла яшчэ ў протапланетным воблаку (нямецкі навукоўцанавуковец А. Эйкен, 1944).
 
== Літаратура ==
* ''Каратаеў Г.'' Ядро Зямлі // БелЭн у 18 т. Т. 18, кн. І. - Мн., 2004.
{{Будова Зямлі}}