Марс (міфалогія): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
ілюстрацыя
Няма тлумачэння праўкі
Радок 8:
Ад Марса [[Вясталкі|вясталка]] [[Рэя Сільвія]] нарадзіла блізнят [[Ромул і Рэм|Ромула і Рэма]]. Як бацька Ромула, Марс быў родапачынальнікам і захавальнікам Рыма.
[[Файл:Forum Augustus.JPG|міні|[[Храм Марса-Мсціўца]] на [[форум Аўгуста|форуме Аўгуста]] ў [[Рым]]е]]
Сімвалам Марса была [[дзіда]], якая захоўвалася ў жытле рымскага цара — [[рэгія|рэгіі]]. Там жа знаходзіліся дванаццаць [[анкіл|шчыт]]оў, адзін з якіх, паводле падання, зваліўся з неба ў часы цара [[Нума Пампілій|Нумы Пампілія]], а таму лічыўся закладам непераможнасці рымлян. Астатнія адзінаццаць шчытоў былі выраблены па загадзе цара як дакладныя копіі таго, што зваліўся з неба, каб ворагі не маглі распазнаць і выкрасці сапраўдны. Адпраўляючыся на вайну, вайскавод рухаў дзіду і шчыты, прасіўшы дапамогі ў Марса; самаадвольны рух лічыўся прадвесцем страшных бед.
 
Жонкай Марса была малазначная багіня [[Нерыа]] (Нерыенэ), якую атаясамлялі з [[Венера, міфалогія|Венерай]] і [[Мінерва|Мінервай]]. Распавядаюць, што аднойчы Марс закахаўся ў Мінерву і звярнуўся да састарэлай багіні [[Ганна Перэна|Ганне Перэны]] з просьбай выступіць у ролі свацці. Праз некаторы час Ганна Перэна паведаміла яму, што Мінерва згодна стаць яго жонкай. Калі ж Марс адправіўся за нявестай і падняў вэлюм прадстаўленай яму багіні, то зразумеў, што перад ім не Мінерва, а старая Ганна Перэна. Астатнія багі доўга пацяшаліся над гэтым жартам.