Алесь Мікус: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Публіцыстыка: паўтараю, я - той пра каго гэтая старонка, гэты раздзел лишни. Алесь Мікус
Радок 23:
 
У інтэрнэце можна адшукаць старыя акустычныя запісы А. Мікуса, датаваныя пачаткам 2000-х гадоў.
 
== Публіцыстыка ==
Увосень 2011 года А. Мікус піша шэраг тэкстаў, размешчаных на розных інтэрнэт-пляцоўках.
 
Тэкстам «Galindas kirwis: ажыўляючы міф» (першапублікацыя: расійскі сайт «Земля меря», merjamaa.ru) была актуалізаваная тэма падмаскоўных балтаў голядзі (была здзейсненая «партызанская» спроба пераасэнсаваць сэрца Расіі — Маскву — як перыферыю балтаў і беларусаў), а таксама прапанаваная гістарыясофская, паўэзатэрычная версія ўзнікнення славянаў і іх экспансіі на ўсход. Гэты тэкст стаў праграмовым на сайце «Galindas zeme» (Зямля голядзі), які праіснаваў два месяцы і быў закрыты без тлумачэння прычын.
 
У тэксце «Мінуўшчына і цяпершчына балцкага адзінства» (першапублікацыя: літоўскі сайт «Alkas / Свяцілішча», alkas.lt) сцвярджаецца, што ключавой мясцінай старажытных балтаў была тэрыторыя разыходу рэк Дзвіна і Дняпро, што абумовіла асаблівую ролю дуалізму ў светапоглядзе балтаў. На гэты тэкст у сваёй лютаўскай лекцыі падчас Школы балцкай рэлігіі і міфалогіі ў Вільні неаднаразова спасылаўся Крывіс Літвы, кіраўнік літоўскай «Рамувы» Ёнас Трынкунас.
 
Тэкст «Нататкі да Пятага язычніцтва» з'яўляецца спробай класіфікацыі неаязычніцкіх рухаў Еўропы ХХ стагоддзя праз вылучэнне трох хваляў: 1930-я, 1960-я і 1990-я. Гэтыя хвалі называюцца, адпаведна, «язычніцтвам адзінства», «язычніцтвам вызвалення» і «язычніцтвам вяртання». Мазаічнасць сучаснага еўрапейскага язычніцтва выкліканая розным паходжаннем, рознымі матывацыямі, якія рухалі людзьмі, што ў той ці іншы час далучаліся да язычніцкіх рухаў. Робіцца спроба асэнсаваць цяперашні этап неаязычніцтва.
 
У лютым 2012 г. пачаў весці калонку «Архетыпы» ў рубрыцы «Меркаванне» сайту naviny.by
 
== Спасылкі ==