Мінскі аддзел Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up using AWB (7794)
Радок 3:
Аддзел налічваў каля 50 чалавек (снежань 1916). У камітэт праўлення аддзела ўваходзілі [[В. Чавусаў]] (старшыня), [[Ядвігін Ш.|А. Лявіцкі (Ядвігін Ш.)]], [[У. Галубок|У. Голуб (У. Галубок)]], [[А. Зязюля|А. Астрамовіч (А. Зязюля)]], [[В. Лявіцкая]], [[Зоська Верас|Л. Сівіцкая (З. Верас)]] і яе маці Э. Сівіцкая, [[У. Фальскі]], сярод актывістаў [[П. Аляксюк]], [[М. Багдановіч]], [[Змітрок Бядуля|С. Плаўнік (З. Бядуля)]], [[А. Смоліч]].
 
Аддзел адкрыў некалькі начных прытулкаў для [[бежанцы|бежанцаў]], дзіцячы прытулак у [[Ратамка|Ратамцы]] (каля Мінска), 2 бясплатныя [[сталовыя]], [[Беларуская хатка (Мінск)|«Беларускую хатку»]], заснаваў 2 майстэрні. У красавіку-маі 1916 дзейнічалі курсы па садаводстве, гародніцтве і пчалярстве. У снежні хадайнічаў перад [[Губернатары Мінскай губерні|мінскім губернатарам]] аб правядзенні лекцыі Багдановіча «Беларускае адраджэнне» (хадайніцтва адхілена).
 
У студзені 1917 аддзел узначаліў [[Р. Скірмунт]]. Пасля [[Лютаўская рэвалюцыя 1917|Лютаўскаўскай рэвалюцыі 1917]] аддзел аб’явіў сябе [[Часовы Беларускі нацыянальны камітэт|Часовым Беларускім нацыянальным камітэтам]], у час агульнагарадской маніфестацыі 6 сакавіка 1917 яго прадстаўнікі выступілі з палітычнымі лозунгамі. 25-27 сакавіка па ініцыятыве аддзела ў Мінску скліканы [[З'езд беларускіх нацыянальных арганізацый 1917]], які абраў [[Беларускі нацыянальны камітэт, Мінск|Беларускі нацыянальны камітэт]].
 
[[Катэгорыя:Гісторыя Беларусі (1795—1918)]]
[[Катэгорыя:Арганізацыі Мінска]]
[[Катэгорыя:Дабрачынныя арганізацыі]]
[[Катэгорыя:Беларусь у Першай сусветнай вайне]]
[[Катэгорыя:З'явіліся ў 1915 годзе]]
[[Катэгорыя:Зніклі ў 1917 годзе]]