Розніца паміж версіямі "Бляшаная кафедра"

→‎Падзеі: paragraphing
(→‎Падзеі: paragraphing)
 
Генік, Бодруг і Негрыч дзейнічалі хутка, імкнучыся забяспечыць інтарэсы суполкі. <ref name="yere">Yereniuk, Roman, A Short Historical Outline of the Ukrainian Orthodox Church of Canada, www.uocc.ca/pdf, page 9</ref> Яны далучылі да справы Серафіма. Ён прыбыў у Вініпег у красавіку 1903<ref>Martynowych, Orest T. Ukrainians in Canada: The Formative Period, 1891-1924. Canadian Institute of Ukrainian Studies Press, University of Alberta, Edmonton, 1991, page 190</ref> і арганізаваў царкву, якая не залежала ад еўрапейскіх цэркваў і не дэманстравала лаяльнасці да розных рэлігійных груп, што змагаліся за душы новых украінскіх імігрантаў у прэрыях. Сваю царкву Серафім назваў Праваслаўнай Рускай (а не Рускай Праваслаўнай). Ён абвясціў сябе яе кіраўніком, а, каб заручыцца падтрымкай украінцаў, царква атрымала альтэрнатыўную назву – Серафімская . Набажэнствы вяліся па ўсходнім абрадзе, з якім імігранты былі знаёмыя. Серафім пачаў пасвячаць у кантары і [[дыякан|дыяканы]], а 13 снежні 1903 ён афіцыйна блаславіў і адкрыў для набажэнстваў невялікі будынак на ўсходнім баку вуліцы Макгрэгара, паміж Манітоб-авеню і Прытчард- авеню, які, магчыма, раней называўся царквой Святога Духа. <ref>Martynowych, Orest T., The Seraphimite, Independent Greek, Presbyterian and United Churches, umanitoba.ca/...canadian.../05_The_Seraphimite_Independent_Greek_Presbyterian_and_United_Churches.pdf -, page 1</ref> У лістападзе 1904 гады ён пачаў будаваць свой вядомы Бляшаны Сабор на рагу Кінг-стрыт і Стэла-авеню. <ref>Martynowych, Orest T., The Seraphimite, Independent Greek, Presbyterian and United Churches, umanitoba.ca/...canadian.../05_The_Seraphimite_Independent_Greek_Presbyterian_and_United_Churches.pdf -, page 2</ref> Харызматычны Серафім пасвяціў каля 50 святароў і дыяканаў (многія з іх былі малапісьменныя), якія сталі выконваць абавязкі святароў у паселішчах, прапаведуючы незалежнае праваслаўе і кіраванне царкоўнай маёмасцю праз незалежных давераных асоб. На працягу двух гадоў гэтая царква атрымала амаль 60 тыс. паслядоўнікаў. <ref name=" Bodrug, Ivan. page xiii">Bodrug, Ivan. Independent Orthodox Church: Memoirs Pertaining to the History of a Ukrainian Canadian Church in the Years 1903-1913, translators: Bodrug, Edward; Biddle, Lydia, Toronto, Ukrainian Research Foundation, 1982, page xiii</ref>
Праз розныя правіны і праблемы з алкаголем<ref name="yere" /> Серафім страціў давер інтэлігенцыі, якая запрасіла яго ў Вініпег, і неўзабаве адбыўся пераварот з мэтай пазбавіцца ад яго, пры гэтым не страціўшы паствы.
 
Праз розныя правіны і праблемы з алкаголем<ref name="yere" /> Серафім страціў давер інтэлігенцыі, якая запрасіла яго ў Вініпег, і неўзабаве адбыўся пераварот з мэтай пазбавіцца ад яго, пры гэтым не страціўшы паствы. Серафім адправіўся ў Санкт-Пецярбург, каб паспрабаваць атрымаць прызнанне і далейшае фінансаванне ад расійскага Свяшчэннага Сінода для сваёй квітнеючай царквы. Пры яго адсутнасці Іван Бодруг і Іван Негрыч, на той час ужо студэнты багаслоўя ў Манітобскім каледжы, а таксама святары Серафімскай царквы, змаглі атрымаць гарантыі прэсвітэрыянскага фінансавання для царквы Серафімскай на той падставе, што яна паступова пяройдзе на прэсвітэрыянскую мадэль. У канцы восені 1904 гады, Серафім вярнуўся з Расіі, але не прывёз з сабой ніякай грашовай дапамогі. <ref>Bodrug, Ivan. ''Independent Orthodox Church: Memoirs Pertaining to the History of a Ukrainian Canadian Church in the Years 1903-1913'', translators: Bodrug, Edward; Biddle, Lydia, Toronto, Ukrainian Research Foundation, 1982, page 81</ref> Вярнуўшыся, ён выявіў здраду і хутка адлучыў ад царквы ўсіх святароў, якія прымалі ў гэтай здрадзе ўдзел. Ён апублікаваў у мясцовых газетах іх фатаграфіі з імёнамі на грудзях так, быццам яны былі злачынцамі. <ref name="winnipeg">Mitchell, Nick. Ukrainian-Canadian History as Theatre in The Ukrainian Experience in Canada: Reflections 1994, Editors: Gerus, Oleh W.; Gerus-Tarnawecka, Iraida; Jarmus, Stephan, The Ukrainian Academy of Arts and Sciences in Canada, Winnipeg, page 229</ref> Яго помста была недоўгачасовай, неўзабаве ён атрымаў вестку, што Святым Сінодам сам адлучаны ад царквы. Пасля адлучэння свайго і ўсіх святароў Серафім у 1908 годзе знік і ніколі больш не вяртаўся. <ref name=" Bodrug, Ivan. page xiii"/>
 
== Наступствы ==
50

правак