Розніца паміж версіямі "Аляксандр Васільевіч Сувораў"

др
др (параметры шаблона Бібліяінфармацыя перенесены на Викиданные)
Пасля вызвалення Паўночнай Італіі Сувораў меркаваў разгарнуць наступ на [[Францыя|Францыю]], наносячы галоўны ўдар у накірунку [[Гранобль]]—[[Ліён]]—[[Парыж]]. Але гэты план быў сарваны саюзнікамі, якія не жадалі ўзмацнення ўплыву Расіі ў раёне Міжземнага мора і Італіі. Вялікабрытанія і Аўстрыя вырашылі выдаліць рускае войска з Паўночнай Італіі. Сувораву было загадана, пакінуўшы ў Італіі аўстрыйскія войскі, на чале рускіх войскаў накіравацца ў Швейцарыю, злучыцца з корпусам [[Аляксандр Міхайлавіч Рымскі-Корсакаў|А. М. Рымскага-Корсакава]], які дзейнічаў там і адтуль наступаць супраць Францыі.
 
[[Выява:Suvorov na vershine Sen-GotardaGotthard.jpg|thumb|183px|left|[[Адольф Іосіфавіч Шарлемань|А. І. Шарлемань]]. «Фельдмаршал Сувораў на вяршыні Сен-Гатарда 13 сенября 1799 года»]]
Рускія войскі за шэсць сутак прайшлі 150 км ад [[Алессандрыя|Алессандрыі]] да [[Таверна]]. Па прыбыцці ў Таверна, выявілася, што аўстрыйцы ў парушэнні дасягнутых дамоўленасцей даставіць туды 1429 мулаў, неабходных для перавозкі правіянта і артылерыі, не зрабілі гэтага. Паміж тым, сваю артылерыю і абозы рускае войска адправіла іншым шляхам. Мулы былі дастаўлены толькі праз 4 дня і ўсяго 650 штук. Аўстрыйскія афіцэры далі таксама няправільныя звесткі аб колькасці французскага войска (амаль на траціну яе пераменшыўшы) і аб тапаграфіі маршруту (сцвярджаючы, што ўздоўж Люцэрнскага возера ідзе пешаходная сцяжынка, якой насамрэч не было.
 
30

правак