Розніца паміж версіямі "Лунінец"

Аб’ём не змяніўся ,  6 гадоў таму
 
== Гісторыя ==
Вядомы з 1449 пад назвай '''Малы Лулін''', шляхецкае ўладанне. З 1471 сяло '''Лулінец''' маёнтка [[Ішкалдзь]], належала Неміровічам. У 1552 удава Я. П. Неміровіча Ганна Сапежанка перадала сяло свайму пасынку полацкаму ваяводзе [[Станіслаў Станіслававіч Давойна|С. С. Давойне]]. Потым сяло належала Друцкім-Любецкім, Граўжышскім, Кунцэвічам, Долматам. З 1561 сяло завецца '''Лунінец'''. З 1588 у Наваградскім павеце [[ВКЛ]], 484 жыхара, 74 дома, [[вінакурня]]. У [[1622]] г. Канстанцін Долмат падарыў Лунінец разам з сялянамі Дятлавіцкаму мужчынскаму манастыру. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі. У 1842 маёнткі манастыра былі перададзеныя ў казну, а жыхары пераведзеныя ў катэгорыю дзяржаўных сялян. Развіццю Лунінца спрыяла будаўніцтва [[Палескія чыгункі|Палескіх чыгунак]]. З лістапада 1911 па люты 1912 тут жыў і працаваў [[Я. Колас]]. З 1921 у складзе Польшчы, горад, цэнтр павета. З 1939 у [[БССР]], з 1940 — цэнтр раёна. У гады ВялікуюВялікай АйчыннуюАйчыннай вайны ў Лунінцы і раёне акупанты знішчылі 16,6 тыс. чалавек, вывезлі ў Германію 2,3 тыс. чалавек.
 
== Эканоміка ==
Ананімны ўдзельнік