Станіслаў Іванавіч Богуш-Сестранцэвіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Творчасць: удакл.
др →‎Творчасць: вікіфікацыя
Радок 93:
Аўтар вершаў, казанняў і іншых дыдактычных твораў. Напісаў, паставіў і выдаў у Магілёве вершаваную трагедыю «Гіцыя ў Таўрыдзе» ([[1783]]), а таксама трагедыю ў пяці дзеях «Ора» ([[1788]]).
 
У [[1793]] годзе ў Магілёве была выйшла кніга С. Богуш-Сестранцэвіча «Аб Заходняй Русі» (на [[польская мова|польскай мове]]). Пазней напісаў «Гісторыю Таўрыі» ([[1800]]), «Аб паходжанні славян і сарматаў» ([[1812]]). Апроч таго, у рукапісах пакінуў паэмы «Выратаваны кароль» і «Аб узяцці Ачакава». Таксама, магчыма, С. Богуш-Сестранцэвіч «Граматыкі літоўскай» са слоўнікам (не выдавалася, рукапіс не захаваўся) — [[Адам Іосіфавіч Мальдзіс|А. Мальдзіс]], а за ім [[Генадзь Каханоўскі|Г. Каханоўскі]], сцвярджае, што пад «літоўскай» мовай мелася на ўвазе [[беларуская мова|беларуская]], аднак [[Сяргей Мікалаевіч Запрудскі|С. Запрудскі]] паказаў, што ў раздзеле пра літоўскую мову сваёй «Гісторыі сарматаў і славян...» (1812) С. Богуш-Сестранцэвіч дае словы ''ugnis'', ''akis'', ''wodas'', ''bailus'', ''bruwis'', то бок пад «літоўскай» мовай разумее менавіта літоўскую<ref>Назвы беларускай мовы ў працах даследчыкаў пачатку ХІХ ст. // Беларуская мова і мовазнаўства: ХІХ стагоддзе. — Мн.: БДУ, 2013. — С. 97.</ref>.
 
Захапляўся помнікамі старажытнасці, збіраў манускрыпты.