Розніца паміж версіямі "Лішайнікі"

64 байты дададзена ,  7 гадоў таму
вікіфікацыя
др (Bot: Migrating 68 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q43142 (translate me))
(вікіфікацыя)
|wikt=лішайнік
}}
'''Лішайнікі''' (''Lichenes'')  — група ніжэйшых раслін, утвораных сімбіёзам [[грыб]]а (мікабіёнт) і [[водарасці]] (фікабіёнт).
 
Больш за 400 родаў, каля 20 тыс. відаў; на Беларусі 38 сямействаў, 114 родаў, каля 500 відаў.<ref>БелЭн у 18 т. Т.9. - — Мн., 1999.</ref> Найбольш пашыраны: [[гіпагімнія]], [[графіс]], [[кладонія]], [[ксанторыя]], [[лабарыя]], [[леканора]], [[пармелія]], [[пармеліёпсіс]], [[пельтыгера]], [[пертузарыя]], [[рамаліна]], [[стэрэакаўлан]], [[уснея]], [[фісцыя]], [[цэтрарыя]], [[эвернія]], артонія, алекторыя, бацыдыя, буэлія, калаплака, калема, [[лецыдзея]], меланелія і інш.
 
Растуць на дрэвах, камянях, [[Глеба|глебе]].
 
Шматгадовыя (узрост бывае да тысяч гадоў) расліны шэрага, бурага, аранжавага, чорнага і іншых колераў. [[Вегетатыўнае цела ]] — [[слаявіна]], або талом, утворана перапляценнем грыбных гіфаў і клеткамі водарасці. У складзе лішайнікаў часцей аднаклетачныя (26 родаў) і некалькі відаў ніткаватых водарасцей. Яны складаюць 10-1510—15 % ад усяго аб'ёмуаб’ёму слаявіны. Па анатамічнай будове вылучаюць гамеамерную слаявіну (водарасці ў ёй размешчаны амаль раўнамерна) і гетэрамерную (водарасці ўтвараюць 1-2 адасобленыя слаі пад верхняй коркай слаявіны). Па форме бываюць накіпныя, або коркавыя (аспіцылія, леканора), ліставатыя (ксанторыя, пельтыгера) і кусцістыя (кладонія, уснея). Размнажаюцца вегетатыўным спосабам і спорамі. Першымі засяляюць неўрадлівыя глебы і назапашваюць арганічныя рэчывы.
 
3 лішайнікаў атрымліваюць лішайнікавыя кіслоты, [[антыбіётыкі]], [[лакмус]], фарбы і ншінш. На поўначы ісландскі лішайнік, кладонія  — асноўны корм паўночных аленяў.
 
Адчувальныя да забруджвання атмасферы (гл. [[ліхенаіндыкацыя]]).
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
* Определитель лишайников СССР. Л., 1975. Вып. 3. С. 85—105.
* Ahmadjian V. (1993). The Lichen Symbiosis. New York: John Wiley & Sons. ISBN 0-471-57885-1.
* Brodo, I.M., S.D. Sharnoff, and S. Sharnoff, 2001. Lichens of North America. Yale University Press, New Haven.
* Gilbert, O. 2004. The Lichen Hunters. The Book Guild Ltd. England.
* Haugan, Reidar / Timdal, Einar (1992): Squamarina scopulorum (Lecanoraceae), a new lichen species from Norway. Nordic Journal of Botany 12(3): 357-360357—360.
* Hawksworth, D.L. and Seaward, M.R.D. 1977. Lichenology in the British Isles 1568 - 19751568—1975. The Richmond Publishing Co. Ltd., 1977.
* Kershaw, K.A. Physiological Ecology of Lichens, 1985. Cambridge University Press Cambridge.
* Kirk PM, Cannon PF, Minter DW, Stalpers JA. (2008). Dictionary of the Fungi. (10th ed.). Wallingford: CABI. ISBN 9780851998268.
* Purvis, O.W., Coppins, B.J., Hawksworth, D.L., James, P.W. and Moore, D.M. (Editors) 1992. The Lichen Flora of Great Britain and *Ireland. Natural History Museum, London.
* Sanders, W.B. 2001. Lichens: interface between mycology and plant morphology. Bioscience 51: 1025-10351025—1035.
* Seaward, M.R.D. 1984. Census Catalogue of Irish Lichens. Glasra 81 - — 32.
* Van Haluwyn, C., Lerond, M. 1993. Guide des lichens: Lechevalier. - — Paris.
 
{{Commonscat|Lichens}}