Тудаўляне: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 3 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q1961940 (translate me)
др вікіфікацыя
Радок 1:
'''Тудаўляне''' — этнаграфічная група [[беларусы|беларусаў]] у заходняй частцы былога [[Ржэўскі павет|Ржэўскага павета]] [[Цвярская губерня|Цвярской губерні.]]<ref>А. Белы…</ref>.
 
У вузкім сэнсе — жыхары старажытных воласцей: Стары Туд, Малады Туд і Туд-Скаваратынь абапал ракі [[Рака Туд|Туд]], правага прытока [[Рака Волга|Волгі]]. У шырокім сэнсе назва «тудаўляне» ўжывалася этнографамі ХІХ ст. для абазначэння ўсяго [[беларуская мова|беларускамоўнага]] насельніцтва правабярэжжа Верхняй Волгі.
 
У VII—IX ст. гэты рэгіён, вядомы па [[Аповесць мінулых гадоў|«Аповесці мінулых гадоў»]] як [[Акоўскі лес]], быў заселены [[крывічы|смаленскімі крывічамі]]. У XII—XIV ст. уваходзіў у склад Таропецкага і Ржэўскага княстваў. З першай трэці XIV ст. тут праходзіла мяжа [[ВКЛ|Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ)]] з [[Вялікае княства Маскоўскае|Маскоўскім]] і [[Вялікае княства Цвярское|Цвярскім]] вялікімі княствамі, былі пабудаваны «гради литовстии: Селук, Осечен, Горышин, Рясна, Сижка, Туд», якія часта пераходзілі з рук у рукі. Тудаўляне канчаткова засталіся па-за межамі ВКЛ пасля ўдакладнення межаў паводле [[Палянаўскі мір|Палянаўскага міру]] (1634), але з прычыны адноснай ізаляванасці краю (лясістасць складала каля 3/4 тэрыторыі) доўгі час захоўвалі адметна беларускія рысы: мову, абрады («[[бабіна каша]]» і інш.), гульні («каралі», «проса»). Адрозніваліся ад суседняга рускага насельніцтва і насовамі — верхнім расхінным адзеннем з белага даматканага палатна, адкуль паходзіла іх мянушка «белакафтаншчына». Ужываліся і іншыя мянушкі — «польшча», «шаплякі» (паколькі беларускія гукі «дз», «ц», мяккі «с» падаваліся рускаму насельніцтву шапялявымі). У тудаўлянаў не існавала якой-небудзь саманазвы, хаця яны і ўсведамлялі сваё адрозненне ад уласна рускіх.
 
Яшчэ ў пачатку XX ст. тудаўляне захоўвалі шэраг бытавых і лінгвістычных асаблівасцяў, якія збліжалі іх з беларусамі. У 1903 годзе тудаўлянаў даследаваў [[Я. Карскі]], які вызначыў іх колькасць у 45 тыс., у 1925—1926 гадах яны падрабязна вывучаліся Н. Грынковай. У ХХ ст. адрозненні тудаўлянаў ад суседняга рускага насельніцтва практычна сцерліся, хаця асобныя моўныя і іншыя рысы, уласцівыя беларусам адзначаны ржэўскім краязнаўцам І. Вішняковым яшчэ ў сярэдзіне 1960-х г.<ref>А. Белы…</ref>
<!--Складалі ў першай палове [[XVIII]] стагоддзя каля 10 % насельніцтва Ржэўскага павета Цвярской губерні[http://by.ethnology.ru/win/belinreg.htm]. Паводле паходжання ў розных версіях з'яўляюццаз’яўляюцца асіміляванымі [[беларусы|беларусамі]][http://www.gumer.info/bibliotek_Buks/History/Chesn/07.php] або нашчадкамі праславянскага аўтахтоннага насельніцтва[http://www.veche.tver.ru/index.shtml?news=5283].
У шырокім сэнсе найменне тудаўляне ўжывалася этнографамі XIX ст. для абазначэння ўсяго насельніцтва правабярэжжа Верхняй [[Рака Волга|Волгі]] з гаворкамі, блізкімі [[беларуская мова|беларускай]] і [[польская мова|польскай]] мовам[http://www.karavan.tver.ru/html/n332/article4.htm].-->
{{зноскі}}