Адам Лісоўскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Адкат версіі 1715666 аўтарства Bladyniec (размова)
Адкат версіі 1715660 аўтарства Bladyniec (размова)
Радок 1:
{{DEFAULTSORT:Лісоўскі Адам}}'''Адам Лісоўскі''' ([[1882]], в. Каранды Ашмянскага павета Віленскай губерні, Расійская імперыя — {{ДС|9|10|1929}}, [[Горад Варшава|Варшава]], Польшча) — каталіцкі святар, дзеяч на карысць узмацнення польскай нацыянальнай свядомасці на Міншчыне, адзін з заснавальнікаў беларускага хрысціянскага руху.
[[File:Adam Lisowski.jpeg|thumb|Адам Лісоўскі]]
Закончыў Віленскую духоўную семінарыю (1903), пасля вучыўся ў Духоўнай каталіцкай акадэміі ў Санкт-Пецярбургу, высвячаны на ксяндза ў 1907. Служыў у розных парафіях на беларускіх землях: у Магілёве, Мінску, Гарадзішчы, Ігумені, Анопалі. У [[1911]] выконваў абавязкі адміністратара ў [[касцёл Святога Сымона і Святой Алены|касцёле Святога Сымона і Святой Алены]] ў [[Горад Мінск|Мінску]]. Працаваў у [[Польскае таварыства «Асвета» ў Мінску|Польскім таварыстве «Асвета» ў Мінску]] — арганізацыі, якая арганізавала сакрэтнае польскае навучанне і ўзмацняла польскую нацыянальную свядомасць на Міншчыне.
 
У [[1922]] узначаліў Мінскі дэканат, 31 мая 1922 арыштаваны савецкімі ўладамі, асуджаны на 5 гадоў турмы. Сядзеў у Мінску, Маскве і ў Яраслаўлі. 28 красавіка 1924 у выніку абмену палітычнымі вязнямі трапіў у Польшчу. Служыў у Гарадзішчы каля Пінска і ў Віннай на Падляшшы.