Розніца паміж версіямі "Першы Кантынентальны Кангрэс"

няма тлумачэння праўкі
(Новая старонка: ''''Першы Кантынентальны Кангрэс''' быў з'ездам дэлегатаў 12 калоній (акрамя Джорджыі, Канадс...')
 
 
'''Першы Кантынентальны Кангрэс''' быў з'ездам дэлегатаў 12 калоній (акрамя Джорджыі, Канадскіх калоній, Багамскіх астравоў і некаторых іншых уладанняў Кароны, якія атрымалі запрашэнне на Кангрэс, але вырашылі не адпраўляць дэлегатаў<ref>Пазней [[Джорджыя]] адправіла дэлегатаў на 2-і Кантынентальны Кангрэс</ref>) [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]], які пачаў паседжанне [[5 верасня]] [[1774]] г. ў Карпентэрз-Холе ў Філадэльфіі, [[Пенсільванія]] пасля ўвядзення Брытанскім урадам [[Невыносныя законы|невыносных законаў]]. Мэта апошніх была, сярод іншага, прымусіць улады горада [[Бостан]]а i калоніі [[Масачусэтс]] пакараць удзельнікаў акцыі "[[Бостанскае чаяпіцце]]".
 
[[Image:Carpenter's Hall HABS PA,51-PHILA,229-3.jpg|thumb|right|150px|Карпентэрз-Хол]]
 
На Кангрэс прыехала 56 дэлегатаў. Кожная калонія паслала не меньш за 2-х прадстаўнікоў; больш усяго дэлегатаў прыслалі калоніі Нью Ёрк (9 чал.), Пенсільванія (8 чал.) і Вірджынія (6 чал.). Яны абмеркавалі шэраг пытанняў, сярод якіх быў [[байкот]] англійскіх тавараў як адказ на невыносныя законы, таксама былі разгледжаны парушэнні правоў каланістаў з боку брытанскай каланіяльнай адміністрацыі; ад імя Кангрэса каралю Георгу III была зроблена заява аб неабходнасці справядлівага ўрэгулявання склаўшыхся праблем і адмены непапулярных заканадаўчых актаў супраць каланістаў.