Розніца паміж версіямі "Гомельскае староства"

др (арфаграфія, стылявыя змены)
 
== Гісторыя ==
* У [[1535]]: г. — заснаванне староства вялікім князем [[Жыгімонт Стары|Жыгімонтам Старым]] як асобнага адміністрацыйнай адзінкі ў складзе гаспадарскіх Падняпроўскіх воласцей.
* У [[1541]] г. — згаданы ў дакументах [[ВКЛ]] замак «Гомей» (мястэчка [[Гомель]])<ref>с. 223, 108, «Мэтрыка Вялыкага Княства Літоўскага (1522—1552)», Кн. 28, выд. ATHENAEUM (В. Менжинский, В. Свежинский), г. Менск, 2000 г. ISBN 985-6374-10-3 </ref>.
* У [[1560]]: г. — цэнтр староства, Гомель, атрымаў уласны герб.
* У [[1565]]: г. — ўвайшло ў склад Рэчацкага павета Менскага ваяводства. У гэты час у склад староства, акрамя Гомеля, уваходзілі 32 вёскі пад кіраўніцтвам дзяржаўцы. Асобнымі вёскамі валодалі непасрэдна мясцовыя баяры і шляхта. Вёска [[Пляса]] належала гомельскай Траецкай царкве, а вёска [[Слепка]] была падараваная Віленскаму [[Кафедральны сабор Святога Станіслава, Вільнюс|касцёлу св. Станіслава]] і ўвайшла ў склад яго маёнтка [[Стрэшын]].
* У [[1569]] г. — на падставе Люблінскай уніі паміж Вялікім княствам Літоўскім і Польшчай ўвайшло ў склад ўзніклай федэратыўнай дзяржавы Рэч Паспалітая.
* У [[1572]] г. — Гомельскае староства перайшло ва ўласнасць Б. Сапегі.
* У [[1640]]: г. — у Гомельскае староства ўваходзіла 40 [[сяло|сёлаў]] з 202 дымамі. Яно было звязанае дарогай з [[Рагачоў|Рагачовам]].
* У [[1654]]—[[1667]] гг. — разруха, бунт і вайна з-за ўварвання казакоў пад камандаваннем Залатарэнка І. Н. і яго брата Залатарэнкі В. Н.<ref name=autogenerated1>Słownik geograficzny Królestwa Polskiego. T. III. — Warszawa, 1880—1914. — S. 117. {{ref-pl}}</ref>.
* У пачатку [[1690]] г. — судовы працэс аб зямельных межах. Спрэчную справу вышэйшага «трыбунальнага» суда ВКЛ. Кароль Ян Сабескі прызначыў камісію, на чале якой стаў яго сакратар Пётр Міхал Ролтціеў (Piotr Michal Polttiew) для размежавання Гомельскага староства і маёнтка Хальч шляхцічаў Халецкіх.
4 236

правак