Чачэрскае староства: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Krupski Oleg (размовы | уклад)
Радок 62:
== Гісторыя ==
Тэрыторыя Чачэрскага староства знаходзіцца на [[Палессе|Палессі]], на землях былых плямёнаў [[Радзімічы|радзімічаў]]
і [[Дрыгавічы|дрыгавічоў]]<ref>стар. 40-45, 51-52, Памяць. Чачэрскі раён [Текст]: гісторыка-дакументальная хроніка Серия: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэд. Г. К. Кісялёў [і інш.]. - г. Мiнск: выд. «Белта», 2000 г. - 621 с.: фот. ISBN 985-6302-22-6 </ref>. У часы [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] на тэрыторыі староства размяшчаліся ўладанні г.зв. «сожскай [[Шляхта|шляхты]]» (ад ракі [[Рака Сож|Сож]], аналагічна «друцкай шляхце» ад ракі [[Рака Друць|Друць]]), якая паходзіла ў асноўным з мясцовага [[Баяры|баярства]]<ref>стр. 77-107 отд.IV (Могилевская шляхта), "Вестник Юго-Западной и Западной России", Том 4, изд. К. Говорским, в типографии А. К. Киркора, г. Вильна, 1866 г. {{ref-ru}}</ref><ref>стр. 600-607 (Бывшая шляхта), «Опыт описания Могилевской губернии», книга 1, сост. А. С. Дембовецкий, Типография Губернского Правления, г. Могилев на Днепре, 1882 г. {{ref-ru}}</ref><ref>Аляксандр Залівака, «Шляхта магілёўскай губерні. Спісы», Фасцыкул II, г. Мінск, выд. "Энцыклапедыкс", 2012 г. ISBN 978-985-6958-44-4</ref><ref>Аляксандр Залівака, «Шляхта Магілёўскай губерніі. Радаводы», Фасцыкул III: г. Мінск, выд. "Энцыклапедыкс", 2013 г. ISBN 978-985-6958-59-8</ref>.
 
У сярэдзіне [[XIV ст.]] [[Чачэрск]] з навакольнымі землямі быў далучаны да [[ВКЛ|Літвы]], як цэнтр аднайменнай воласці, дзяржавы і староства да [[1509]] г.<ref>«Метрыка Вялікага Княства Літоўскага (1522—1552)», Мінск, 2000 г., ISBN 985-6374-10-3 т. 1 кн. 28 c. 233</ref>.
* У [[1510]] г. паўстала Чачэрскае староства з правамі самакіравання<ref name=autogenerated2>с. 744, Том 2, "Вялiкае Княства Лiтоускае", В. Пазднякоў, изд. "Беларуская Энцыклапедыя імя П.Броўкі", г. Мінск, 2007 г. ISBN 978-985-11-0394-8, ISBN 978-985-11-0392-4 </ref>, у цэнтры горада [[Горад Чачэрск|Чачэрска]] была ўзведзена драўляная [[ратуша]], што ўскосна сведчыць аб тым, што Чачэрск меў [[Магдэбургскае права]]. У [[XV]] ст. у Чачэрску збудавалі [[Чачэрскі замак|замак]] ([[Турма|астрог]]).
* У [[1506]] г., [[1523]] г., [[1563]] г. - [[рускія]] войскі разам з [[Татары|татарамі]], [[Горад Пуціўль|пуціўльскі]] намеснік [[князь]] [[Рыгор Фёдаравіч Мяшчэрскі]] ваявалі супраць жыхароў дадзенага стараства<ref name=autogenerated2 />.
* З [[1562]] г. уладальнікі староства ўносілі ў казну на ўтрыманне войска «кварту» — 1/4 частку чыстага даходу.
* З [[1566]] г. уваходзіў у [[Рэчыцкі павет]] [[Менскае ваяводства|Менскага ваяводства]]<ref>Памяць. Чачэрскі раён [Текст]: гісторыка-дакументальная хроніка Серия: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэд. Г. К. Кісялёў [і інш.]. - г. Мiнск: выд. «Белта», 2000 г. - 621 с.: фот. ISBN 985-6302-22-6 </ref>.
* Згадана ў кнігах [[Горад Варшава|Варшаўскіх]] [[1599]] года.
* 22 Кастрычніка [[1629]] [[мястэчка]] [[Чачэрск]] і вёска Зяцькавічы па просьбе [[Мяшчане|мяшчан]] атрымалі ад [[Кароль|караля]] [[Жыгімонт Ваза|Жыгімонта III]] права на штотыднёвае правядзенне торгу і штогадовы кірмаш (працягласцю ў два тыдні)<ref>«Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске и изданные под редакцией и. д. архивариуса сего архива Дм. Ив. Довгялло», г. Витебск, 1900 г., выпуск 28, стр. 89 (№ 3)</ref>. Староства — гэта дзяржаўны маёнтак, які даваў вялікі князь або кароль на часовае карыстанне феадалам у якасці натуральнай пенсіі за службу.
* У [[1633]] г. - [[Казацтва|казакі]] з ваяводай[[ваявода]]й І. Балашам ваявалі супраць жыхароў стараства, але дзякуючы добраму ўмацаванню [[Чачэрскі замак|замка Чачэрска]] яны адступілі.
* У [[1648]] г. - [[Казацтва|казакі]] пад кіраўніцтвам палкоўнікаў [[Філон Гаркуша|Філона Гаркушы]] і Подобайлы ваявалі супраць жыхароў стараства, але былі пабіты пад кіраўніцтвам Я. [[Род Пацаў|Пацея]].
* У [[1654]]—[[1667]] гг. — разруха, бунт і вайна з-за ўварванні [[Казацтва|казакоў]] пад камандаваннем [[Іван Залатарэнка|Залатарэнка І. Н.]] і яго брата [[Васіль Залатарэнка|Залатарэнка В. Н.]]<ref name=autogenerated1>Słownik geograficzny Królestwa Polskiego. T. III. — Warszawa, 1880—1914. — S. 117. {{ref-pl}}</ref>. У [[1659]] г. - аблога Чачэрска войскамі [[Масковія|маскавітаў]]<ref>Памяць. Чачэрскі раён [Текст]: гісторыка-дакументальная хроніка Серия: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэд. Г. К. Кісялёў [і інш.]. - г. Мiнск: выд. «Белта», 2000 г. - 621 с.: фот. ISBN 985-6302-22-6 {{ref-be}}</ref>.
* У [[1726]] г. - Чачэрскае староства прыналежыць князю [[Род Агінскіх|Агінскаму]]. Першая памежная мяжа абароны дзяржавы [[ВКЛ]] складалі [[Село|сёлы]], [[Засценак|засценкі]] і [[Ваколіца|ваколіцы]] [[Панцырныя баяры|панцырных баяраў]] [[Вёска Хізы|Хізы]], [[Вёска Старыя Грамыкі|Громыкі]], [[Вёска Жалезнікі|Жалезнікі]], [[Вёска Свяцілавічы|Свяцілавічы]], [[Вёска Сябровічы|Сябровічы]], [[Вёска Шапатовічы|Шапатовічы]], [[Вёска Багданавічы|Багдановічы]], [[Вёска Ворнаўка|Варановщіна]], [[Вёска Енцы|Енцы]], Жабіно, [[Вёска Кароткавічы|Каратковічы]], [[Вёска Куракі|Курагі]], [[Вёска Лапічы, Буда-Кашалёўскі раён|Лапічы]], Сапогі, [[Вёска Струмень|Струмень]], [[Вёска Шылавічы, Чачэрскі раён|Шылавічы]]<ref>«Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске и изданные под редакцией и.д. архивариуса сего архива Дм. Ив. Довгялло», 1900 г., выпуск 28, стр. IV (отд.1), стр. 31-39 {{ref-ru}} {{ref-pl}}</ref>.
* У [[1754]] г. — пачатак [[Місіянерства|місіянерскай]] дзейнасці [[Езуіты|езуітаў]].
* У [[1765]] г. «[[лен]]нае» права на Чачэрскае староства меў [[Горад Вільнюс|Віленскі]] [[ваявода]] [[Род Агінскіх|Агінскі]].
[[File:Town Holl in Čačersk, Belarus.JPG|thumb|right|300px|Чачэрская ратуша XVIII ст.]]
* Па законах [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]] рэгулярна праводзіліся [[перапіс насельніцтва]] і вопісы маёмасці: [[Люстрацыя|Люстрацыі]] і Інвентары ([[1704]] г., [[1726]] г., [[1738]]<ref>ЦГА ЛССР (ДА № 3774) ф.11 оп.1 д.1058</ref> г., [[1765]] г. і ін.)
* Спыніла сваё існаванне ў [[1772]] г. з падзелам [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] (тэрыторыя ўвайшла ў склад [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]]).
 
== Адміністрацыйнае дзяленне ==