Розніца паміж версіямі "Эсхіл"

1 700 байтаў дададзена ,  7 гадоў таму
няма тлумачэння праўкі
др (параметры шаблона Бібліяінфармацыя перенесены на Викиданные)
'''Эсхіл''' ({{lang-grc|Αἰσχύλος}}, [[525 да н.э.]], Элеўсін, [[Грэцыя]] — [[456 да н.э.]], Геле, [[Сіцылія]]) — [[Старажытная Грэцыя|старажытнагрэчаскі]] [[драматург]], бацька еўрапейскай трагедыі, які стварыў новыя сцэнічныя магчымасці праз увядзенне другога акцёра (даэсхілаўская трагедыя ўяўляла сабою харавую кантату з удзелам аднаго акцёра-дэкламатара).
 
== Біяграфічныя звесткі ==
Прымаў удзел у войнах супраць персаў: у [[Марафонская бітва|Марафонскай бітве]] (490 да н.э.), бітве пры Саламіне (480 да н.э.) і, магчыма, у бітве пры Платэях (479 да н.э.).
 
== Творчасць ==
Аўтар трагедый «Прасіцелькі», «Персы», «Сямёра супраць Фіваў», «Прыкуты Праметэй» і трылогіі «Арэстэя». Вядомыя назвы яшчэ каля 80-ці твораў Эсхіла (трагедыі, сатыраўскія драмы), частка якіх дайшла да нас у фрагментах. Творы Эсхіла заснаваныя на міфах, у якія грэкі яшчэ верылі абсалютна. Эсхіл не выпраўляе міфы, не інтэрпрэтуе іх, але ж міфы ў народзе перадаюцца ў безлічы варыянтаў, і Эсхіл выбірае адпаведны яго задуме варыянт-сюжэт.
 
Найбольш вядомая трагедыя Эсхіла — «Прыкуты Праметэй». Сюжэт яе шырока вядомы. [[Зеўс]] карае, прыкоўваючы да гары Каўказа, тытана Праметэя за выкрадзены тым на [[Алімп]]е і падараваны людзям свяшчэнны агонь. Аўтар у п'есе як быццам сумняваецца ў справядлівасці Зеўса. На самай справе гэта літаратурны інтрыгуючы прыём, бо ў Эсхіла была яшчэ адна п'еса — «Вызвалены Праметэй», дзе драматург вяртае веру ў справядлівы касмічны парадак: абодва персанажы — Зеўс і Праметэй — прыйшлі да кампрамісу, адмовіліся ад сваіх пераваг дзеля вышэйшан мэты — гармоніі свету. А ўвогуле дзве трагедыі — часткі трылогіі; тады пісалі п'есы і выконвалі на працягу трох дзён каляндарнага свята.
 
== Беларускія пераклады ==