Эўрыпід: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 63 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q48305 (translate me)
Радок 6:
 
== Творчасць ==
Прадстаўнік новай антычнай трагедыі, у якой пераважае псіхалогія над ідэяй Боскага року. Напісаў 92 п'есы, з якіх захаваліся 17 трагедый, сатыраўская драма «Кіклоп» і больш за тысячу фрагментаў. Адлюстраваў супярэчнасці афінскай рабаўладальніцкай дэмакратыі, якія паглыбіліся ў час Пелапанескай вайны. У трагедыях «Геракліды» (каля 430 да н.э.), «Гекуба» (каля 424 да н.э.), «Прасіцелькі» (каля 422 да н.э.), «Траянкі» (415 да н.э.), «Фінікіянкі» (каля 410 да н.э.) выражаны ідэі патрыятызму, антываеннай і антыспартанскія тэндэнцыі. Вялікім знаўцам чалавечай душы выступіў у трагедыях «Медэя» (431), «Іпаліт» (428 да н.э.), гераіні якіх пакутуюць з прычыны сваіх нястрыманых страсцей і супярэчлівых імкненняў. Узор патэтычнай трагедыі — «Іфігенія ў Аўлідзе» (406 да н.э.). У бытавых драмах «Алкестыда» (438 да н.э.), «Алена» (412 да н.э.), «Іон» (каля 413 ці 409 да н.э.) прысутнічаюць інтрыга, прыгоды і шчаслівы канец. Яго творчасць вызначаецца пераасэнсаваннем міфаў, пільнай увагай да ўнутранага свету чалавека («Электра», 413 да н.э.; «Арэст», 408 да н.э.), адыходам ад нарматыўных прынцыпаў класічнай трагедыі, мовай, блізкай да гугарковай. Напісаў таксама п'есы «Андрамаха» (каля 430 да н. э.), «Геракл» (каля 415 да н. э.), «Вакханкі» (пасля 410 да н. э.) і інш.
 
У адрозненне ад многіх сучаснікаў Эўрыпід скептычны ў адносінах да багоў. Ён не верыць у боскае паходжанне законаў абшчыны, нормаў чалавечага жыцця. У Эўрыпіда не багі, а чалавечыя пачуцці вызначаюць лёс людзей.
У 1926 БДТ-2 паставіў п'есу Эўрыпіда «Вакханкі». Трагедыю «Медэя» на беларускую мову пераклаў [[Лявон Баршчэўскі]], трагедыю «Вакханкі». — [[Юльян Дрэйзін]].
 
Адна з найбольш вядомых трагедый Эўрыпіда — «Медэя». пастаўленая ў [[431 да н.э.]] Сюжэт яе — паводле папулярнага міфа — быў шырока вядомы. Медэя, дачка цара Калхіды, дапамагла [[Ясон]]у здабыць выключную каштоўнасць — Залатое Руно (сімвал хутчэй за ўсё патаемных ведаў, запісаных рунамі на скуры). Яна ахвяруе сваёй радзімай, дзявочым гонарам, добрым імем, нават родным братам. I вось пасля некалькіх гадоў шчаслівага жыцця Ясон пакідае Медэю дзеля дачкі карынфскага цара. Медэя забівае цара і яго дачку, а таксама — пасля доўгіх і цяжкіх ваганняў — сваіх уласных дзяцей, каб гэтым адпомсціць здрадніку Ясону.
 
Яшчэ адна вядомая трагедыя Эўрыпіда — «Іпаліт». Яна распавядае пра грахоўнае каханне Федры, маладой жонкі [[Тэсей|Тэсея]], што некалі перамог пачвару [[Мінатаўр]]а на [[Крыт|Крыце]], да свайго пасынка Іпаліта. Іпаліт не прыняў заляцанні мачахі. Тая жорстка адпомсціла: павесіла-ся, пакінуўшы мужу ліст, дзе абвінавачвала Іпаліта ў замаху на яе жаночы гонар. Тэсей праклінае сына. Праклёны бацькоў заўсёды спраўджваюцца: Іпаліт гіне. Даведаўшыся праўду ад багіні Артэміды, якой служыў Іпаліт, Тэсей не можа дараваць сабе.
 
Эўрыпід паўстае выключным майстрам псіхалагічнай распрацоўкі вобразаў: ён з вялікім майстэрствам паказвае душэўнае жыццё сваіх герояў: ваганні, гнеў, страшэнныя пакуты Медэі, усе перыпетыі любоўнай палкасці Федры, чысціню Іпаліта. Тут ужо асабістыя пачуцці ўступаюць у канфлікт з няпісанымі нормамі чалавечай маралі. Але і яны ў Эўрыпіда адступаюць перад чалавечымі эмоцыямі.
 
Творы Эўрыпіда сведчылі, што класічная трагедыя развівалася надзвычай хутка і ў кірунку да ўсё большай займальнасці, дынамічнасці, напружанай інтрыгі, нечаканых паваротаў сюжэта і, безумоўна, псіхалагізму. У трагедыях Эўрыпіда адбываліся хуткія перамены сітуацый, непрадказальнае развіццё падзей, бо героі яго пастаянна ў сумненнях, у напале пачуццяў. Драматург браў заўсёды міфы ці варыянты міфаў, менш вядомыя, і інтэрпрэтаваў іх адвольна. Трагедыі багоў і герояў ператвараліся ў трагедыі звычайных людзей. Сафокл паказваў чалавека такім, якім ён павінен быць, а Эўрыпід — такім, які ён ёсць.
 
<!--У 1926 БДТ-2 паставіў п'есу Эўрыпіда «Вакханкі». -->Трагедыю «Медэя» на беларускую мову пераклаў [[Лявон Баршчэўскі]], трагедыю «Вакханкі». — [[Юльян Дрэйзін]].
 
Раней за Эўрыпіда жыў малавядомы драматург з такім жа імем, як паведамляецца ў візантыйскім слоўніку Суды.