Сафокл: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 16:
У трагедыі «Эдып у Калоне» апісваецца дзіўная смерць Эдыпа: ён проста знікае ў ззянні святла, нібы багі, як бы кампенсуючы сваю несправядлівасць у адносінах да чалавека, прынімаюць яго да сябе. Нямецкі філосаф [[Ф. Ніцшэ]] (XIX ст.) палічыў, што сваёй незвычайнай смерцю Эдып заслужыў свет, дзе не дзейнічае Рок. Для іншага буйнейшага філосафа і псіхолага — аўстрыйца [[3. Фрэйд]]а — сюжэт пра Эдыпа стаў асновай яго тэорыі [[псіхааналіз]]у.
 
Надзвычай глыбокая па змесце яшчэ адна трагедыя Сафокла — «Антыгона». Яна распавядае пра дзяцей Эдыпа, бо Рок звычайна карае ўвесь род. Сыны героя Этэокл і Палінік не маглі падзяліць уладу пасля смерці бацькі. Палінік вядзе ворагаў на горад Фівы. Абодва сыны Эдыпа гінуць. Функцыі ўладара бярэ на сябе брат Іакасты — Крэонт. Ён з пашанай хавае Этэокла, які ад-стойваўадстойваў родны горад, а труп здрадніка Палініка кідае на спажыву сабакам і драпежным птушкам. Пад пагрозай смяротнага пакарання сястра абодвух загінуўшых Антыгона хавае Палініка. Крэонт жорстка карае сваю пляменніцу, замураваўшы яе жывою. У склепе Антыгона заканчвае жыццё самагубствам. Ад адчаю закалоў сябе яе жаніх Гемон — сын Крэонта. Маці Гемона, жонка Крэонта, таксама выбірае смерць. Крэонт застаецца адзін, разлічыўшыся адзінотай за сваю вер-насць літары закону.
 
Сафокл не асуджае ніводнага з сваіх герояў. Учынак Антыгоны, безумоўна, выклікае захапленне. Але і Крэонт мае рацыю на ўзроўні палітычнай неабходнасці, цяжкага ваеннага становішча горада. Ён лічыць, што ўшанаваць мёртвага здрадніка Палініка — значыць пакрыўдзіць памяць патрыёта Этэокла. Вобраз Крэонта ўвасабляе з сябе дзяржаўны парадак і грамадзянскае права, юрыдычны закон. Космас Антыгоны больш шырокі. Яна адстойвае пераважнае права няпісаных законаў, якімі заўсёды кіруецца народ, над законамі афіцыйнымі. Антыгона спакойна прынімае смерць, даючы ўрок перавагі свабоднай душы перад палітычным парадкам.