Арыстафан: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др Робат перанёс 1 міжмоўных спасылак да аб'екта d:Q43353 на Wikidata
Радок 3:
'''Арыстафа́н''' ({{lang-el|Ἀριστοφάνης}}, ''Aristophanes'', [[466 да н.э.]] — [[385 да н.э.]]) — вядомы [[Старажытная Грэцыя|старажытнагрэчаскі]] [[камедыя|камедыёграф]]. Творы Арыстафана мелі вострыя грамадскія і палітычныя акцэнты, апісвалі жыццё старажытных [[Афіны|Афінаў]]. Арыстафан быў праціўнікам багацця і абаронцам агульнаграмадскіх каштоўнасцяў а таксама правоў звычайных людзей.
 
== Творчасць ==
== Літаратурная спадчына ==
Найбольш ранняя з яго камедый датуецца [[425 да н.э.]] Яго творы грунтуюцца на фантастычных уяўленнях, на травесціі, на пародыі. Грэчаскіх гледачоў прыцягвала не толькі смешная пераробка міфа, але і палітычныя намёкі на першую асобу ў дзяржаве — уладара Афін Перыкла. Арыстафан не спыняўся перад высмейваннем і філосафаў, і людзей мастацтва — [[Сакрат]]а, [[Эўрыпід]]а. Яго камедыі вызначаюцца вострай тэндэнцыйнасцю. У прынцыпе камедыёграф выяўляў кансерватыўныя настроі патрыярхальнага сялянства і звычайных афінскіх грамадзян — дэмасу.
 
З 44 камедый, напісаных Арыстафанам, да нас дайшлі толькі 11: «Ахарняне», «Коннікі», «Аблокі» (у пазнейшай няскончанай паэтам перапрацоўцы), «Восы», «Мір», «Птушкі», «Лісістрата», «Жанчыны на свяце Тэсмасфорый», «Жабы», «Жанчыны ў народным сходзе» і «Плутас» (таксама ў другой, але скончанай перапрацоўцы, у якой яна была пастаўленая на сцэне).
З 44 камедый, напісаных Арыстафанам, да нас дайшлі толькі 11:
* «Ахарняне»,
* «Коннікі»,
* «Аблокі» (у пазнейшай няскончанай паэтам перапрацоўцы),
* «Восы»,
* «Мір»,
* «Птушкі»,
* «Лісістрата»,
* «Жанчыны на свяце Тэсмасфорый»,
* «Жабы»,
* «Жанчыны ў народным сходзе»
* і «Плутас» (таксама ў другой, але скончанай перапрацоўцы, у якой яна была пастаўленая на сцэне).
 
Смех Арыстафана розны: і гнеўны, аблічальны, сатырычны, і радасны. «Залаты век» грэчаскай антычнасці канчаўся, пачыналася дэградацыя палітычнай улады, і Арыстафан ярка адлюстраваў супярэчнасці новага перыяду: ён паказваў бедствы вай-ны, страшэнную беднасць народа, выкрываў тагачасных чыноўнікаў, дэмагогаў і спекулянтаў. Але для Арыстафана характэрны і смех вясёлы, гуллівы — смех, які вяртаў людзей да любові, да простых чалавечых радасцей, спрадвечных каштоўнасцей — хлеба, міру, прыгажосці прыроды.
Камедыю "Жабы" на беларускую мову пераклаў [[Лявон Баршчэўскі]].
 
Многія персанажы камедый Арыстафана мелі карыкатурны выгляд, высмейвалі пэўныя чалавечыя заганы. Таму акцёры насілі адпаведныя маскі.
 
У час Пелапанескай вайны, супрацьстаяння полісаў, Арыстафан напісаў адну з лепшых сваіх камедый — «Лісістрата» ([[411 да н.э.]]). Каб знішчыць, праклясці вайну — справу мужчын, — аўтар вывеў галоўнымі героямі жанчын. Па закліку афінянкі Лісістраты жанчыны, пратэстуючы супраць дурасці ваюючых мужчын, аб'явілі ім любоўны байкот. Аўтар стварыў цікавую камедыйную сітуацыю, паказаўшы, што значыць спыніць дзеянне фізіялагічных законаў. У надзвычай смелых сцэнах аўтар з усімі падрабязнасцямі паказвае пакуты мужчын. У канцы ваяры ўрэшце ўстанаўліваюць мір; прыміраюцца і мужы з жонкамі. П'еса лічыцца ледзь не самай бессаромнай у гісторыі тэатра, але тым не менш яе ніяк нельга назваць амаральнай, бо напісана яна з любоўю да жыцця, якое праслаўляецца праз праслаўленне фізічнага кахання. Смех «Лісістраты» выяўляе жыццёвае здароўе грэчаскага народа, больш за тое, здароўе ўсяго чалавечага роду.
 
Творчасць Арыстафана зрабіла каласальны ўплыў на літаратуру эпохі Адраджэння, класіцызму, камедыю «дэль артэ». Шмат якія прыёмы Арыстафана (абагульненасць вобразаў, матэрыя-лізаваныя метафары, гратэск) шырока выкарыстоўваліся ў літаратуры.
 
Камедыю "«Жабы"» на беларускую мову пераклаў [[Лявон Баршчэўскі]].
 
== Літаратура ==