Генрык Вейсенгоф: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Біяграфія: дапаўненне
→‎Біяграфія: дапаўненне
Радок 38:
 
З [[1874]] ён пачаў навучацца па класе малюнка ў прафесара жывапісу {{нп3|Войцех Герсан|Войцеха Герсана|ru|Герсон, Войцех}}. На творчасць маладога мастака звярнуў увагу жывапісец {{нп3|Генрых Іпалітавіч Семірадскі|Генрых Семірадскі|ru|Семирадский, Генрих Ипполитович}}, які дапамог Вейсенгофу паступіць у [[1880]] годзе ў [[Імператарская Акадэмія мастацтваў|Пецярбургскую імператарскую акадэмію мастацтваў]].
 
Да [[1885]] — вучоба ў Пецярбургскай акадэміі. У гэты час за кампазіцыю «Транспарт параненых» яму быў прысвоены сярэбраны медаль і званне мастака.
 
У [[1889]] выехаў у Мюнхен, дзе стажыраваўся пад кіраўніцтвам {{нп3|Альфрэд Кавальскі-Веруш|Альфрэда Кавальскага-Веруша|ru|Ковальский-Веруш, Альфред}}.
 
У [[1903]]—[[1904]] жыў у [[Горад Парыж|Парыжы]], пасля чаго пасяліўся ў маёнтку бацькоў у с. Русаковічы (цяпер [[Пухавіцкі раён]] [[Мінская вобласць|Мінскай вобласці]] [[Беларусь|Беларусі]].
 
Падчас першай сусветнай вайны мастак вымушаны быў пераехаць у Варшаву, дзе і памёр у 1922 годзе.
 
Аўтар [[Рэалізм, жывапіс|рэалістычных]] [[пейзаж]]аў, якія характарызуюцца [[Лірыка|лірычным]] настроем. Ён таксама выступаў, як [[графіка|графік]] і [[скульптар]].
 
Заўзяты паляўнічы, Генрых Вейсенгоф неаднаразова адлюстроўваў на сваіх палотнах лясных звяроў і птушак на ўлонні дзікай прыроды.
 
Ім была створана серыя ілюстрацый да твораў стрыечнага брата {{нп3|Юзаф Вейсенгоф|Юзафа Вейсенгофа|ru|Вейсенгоф, Юзеф}}: зборніка вершаў «Эротыка» (1911) і раману «{{нп3|Собаль і панна||pl|Soból i panna (powieść)}}» (1913).
 
Карціны Вейсенгофа карысталіся поспехам у крытыкаў і гледачоў, неаднаразова былі адзначаны медалямі на выстаўках, у прыватнасці, сярэбраным медалём на выстаўцы ў Парыжы ў [[1900]].
 
Генрых Вейсенгоф быў членам варшаўскага аб'яднання мастакоў «{{нп3|Pro Arte||pl|Pro Arte}}».
 
== Галерэя ==