Бамберг: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
крыніца — be-x-old:Бамбэрг
Радок 73:
== Гісторыя ==
Бамберг упершыню згадваецца ў [[902]] годзе як уладанне роду [[Бабенберг]]аў ''Castrum Babenberch'' (вымаўляецца «''Каструм Бабенберх''»). У [[973]] імператар [[Атон II Руды|Атон II]] падараваў Бамберг свайму стрыечнаму брату [[Генрых II Баварскі|Генрыху]]. Яго сын, [[Генрых II Святы|Генрых II]] заснаваў тут у [[1007]] годзе [[Бамберг, архібіскупства|біскупства]] і распачаў будаўніцтва [[Бамбергскі сабор|Бамбергскага сабора]]. У [[1430]] да гораду падыйшлі [[гусіты]], аднак маркграф [[Фрыдрых Брандэнбургскі]] здолеў адкупіцца ад аблогі за 12 000 [[гульдэн]]аў. У наступныя стагоддзі Бамберг моцна цярпеў ад іншаземных войскаў: у [[Трыццацігадовая вайна|Трыццацігадовую вайну]] — ад шведскіх, у [[Сямігадовая вайна|Сямігадовую]] — ад прускіх, а ў часы [[Напалеон]]а — ад французскіх. Але ў перыяд [[барока]], асабліва з канца [[XVII стагоддзе|XVII]] і да сярэдзіны [[XVIII стагоддзе|XVIII стагоддзя]], Бамберг перажывае культурны росквіт. З [[1802]] Бамберг у складзе [[Баварыя|Баварыі]]. Падчас [[Рэвалюцыя 1848-1849 гадоў у Германіі|Рэвалюцыі 1848-1849 гадоў]] Бамберг становіцца адным з цэнтраў кіруемых дэмакратамі. Пасля [[Другая Сусветная вайна|Другой Сусветнай вайны]] Бамберг знаходзіўся ў амерыканскай акупацыйнай зоне: з таго часу і дагэтуль у горадзе размешчаны гарнізон [[Армія ЗША|арміі ЗША]].
 
== Славутасці ==
* Стары горад, з вялікай колькасцю архітэктурных помнікаў, у т.л.:
** [[Бамбергскі кафедральны сабор]]
** [[Старая ратуша, Бамберг|Старая ратуша]]
** Крэпасць [[Альтэнбург, Бамберг|Альтэнбург]]
** [[Кляштар Святога Міхаіла, Бамберг|Кляштар Святога Міхаіла]]
** [[Старая рэзідэнцыя, Бамберг|Старая рэзідэнцыя]] біскупаў ({{lang-de|Alte Hofhaltung}})
** [[Новая рэзідэнцыя, Бамберг|Новая рэзідэнцыя]] біскупаў
** Царква Святога Якава ([[1073]]—[[1109]])
** Царква Святога Гангольфа ([[XI стагоддзе]])
** Царква Святога Стэфана
** Царква Святога Марціна ([[1686]]—[[1691]])
** Царква Святой Веры
** Квартал «Малая Венецыя»
* Музей Дыяцэзіі
* Гістарычны музей
* Новая Рэзідэнцыя з Дзяржаўнай галерэяй
* Франконскі бвеласіпедны музей
* Дом [[Э.Т.А. Гофман]]а
 
== Гарады-пабрацімы ==