Камбоджа: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя, стылявыя змены, арфаграфія
Радок 60:
<!-- |Без гімна=* -->
}}
'''Камбоджа''' — дзяржава, размешчаная ў [[Паўднёва-Усходняя Азія|Паўднёва-Усходняй Азіі]] на поўдні [[Паўвостраў Індакітай|Індакітайскага паўвострава]]. Плошча — 181 035 кв.км². Мяжуе з [[В'етнам]]ам, [[Лаос]]ам і [[Тайланд]]ам. Сталіца — Пнампень (1,3 млн чал.). Нацыянальнае свята — 9 лістапада — Дзень незалежнасці (1953). Афіцыйная мова — [[кхмерская мова|кхмерская]]. Грашовая адзінка — рыель (больш 4100 рыелей = 1 дол. ЗША).
 
== Прырода ==
Большую частку краіны займае [[Камбаджыйская раўніна]], размешчаная ў ніжнім цячэнні [[рака Меконг|р. Меконг]]. На захадзе — горы [[Кравань]] вышынёй да 1813 м (г. Араль), на поўначы — паўднёвыя адгор'і куэставага ўступа Дангрэк, на ўсходзе — заходнія адгор'і [[Чыангшон]]. Карысныя выкапні: жалезныя і марганцавыя руды, фасфарыты, каменны вугаль, баксіты, алавяныя, свінцова-цынкавыя і вальфрамавыя руды, золата, будаўнічыя матэрыялы, заласызапасы каштоўных камянёў (сапфір, [[рубін]], цыркон).
 
Клімат субэкватарыяльны, з сухім сезонам у снежні — красавіку. Тэмпература паветра ўвесь год 25-30 °C. Ападкаў на раўніне 700—1500 мм, у гарах да 2000 мм.