Вера Вярба: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др removed Category:Асобы using HotCat
афармленне, шаблон, катэгорыя, дапаўненне, вікіфікацыя
Радок 1:
{{Пісьменнік
| Імя = Вера Вярба
| Арыгінал імя = Гертруда Пятроўна Сакалова
| Фота =
| Шырыня =
| Подпіс =
| Герб =
| Шырыня герба =
| Подпіс герба =
| Імя пры нараджэнні =
| Псеўданімы =
| Дата нараджэння = 14.1.1942
| Месца нараджэння = в. [[Вёска Высокі Гарадзец|Высокі Гарадзец]], {{МН|Талачынскі раён|ў Талачынскім раёне|}}
| Дата смерці = 15.7.2012
| Месца смерці =
| Грамадзянства =
| Род =
| Бацька =
| Маці =
| Муж =
| Дзеці =
| Род дзейнасці = {{паэтэса|Беларусі|СССР}}, {{перакладчык|Беларусі|СССР|прозы і драматургіі на беларускую мову|з рускай мовы|}}
| Гады актыўнасці =
| Кірунак =
| Жанр =
| Дэбют =
| Мова твораў =
| Прэміі =
| Узнагароды =
| Сайт =
| Вікікрыніцы =
}}
'''Вера Вярба''', сапр.: '''Гертруда Пятроўна САКАЛОВА''' ({{ДН|14|1|1942}}, в. [[Вёска Высокі Гарадзец|Высокі Гарадзец]], {{МН|Талачынскі раён|у Талачынскім раёне|}} — {{ДС|15|7|2012}}) — беларуская [[паэтэса]].
 
== Біяграфічныя звесткі ==
 
Нарадзілася ў сям'і служачых. Бацька, Пётр Андрэевіч Маркаў, загінуў у 1941 пад Смаленскам. Маці, Надзея Васілеўна Казлоўская, працавала інжынерам у [[Горад Мінск|Мінску]]у. У 1958 В. Вярба скончыла сярэднюю школу ў Мінску і паступіла на філалагічны факультэт [[Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт|БДУ]], які скончыла ў 1964. Працавала пазаштатным карэспандэнтам часопіса «Маладосць» (1964—1969), старшым інспектарам аддзела прапаганды літаратуры Упраўлення кніжнага гандлю Дзяржкамітэта СМ БССР па друку (1969—1971). 3 1972 — літсупрацоўнік, потым загадчык аддзела пісем і інфармацыі рэдакцыі газеты «[[Літаратура і мастацтва (1932)|Літаратура і мастацтва]]», з 1977 пазаштатны карэспандэнт часопіса «[[Алеся (1924)|Работніца і сялянка]]», з 1980 — у часопісе «Беларусь». Член [[Саюз пісьменнікаў СССР|Саюза пісьменнікаў СССР]] з 1964 г., выбіралася членам бюро секцыі паэзіі СП БССР; жыла ў Мінску.
 
== Творчасць ==
Дэбютавала ў 1958 вершамі ў рэспубліканскіх часопісах («[[Полымя (1922)|Полымя]]», «[[Вясёлка, часопіс|Вясёлка]]», «Работніца і сялянка»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Вочы вясны» (1962), «Белыя пісьмы» (1967), «Высакосны год» (1969), «Сіняя бухта» (1975), «Альфа» (1978), «Мая маленькая планета» (1982), «Яраслаўна» (1986). Выйшла кніжка вершаў для дзяцей «Пралеска» (1968). У 1976 г. выйшла «Выбранае», у 1987-м — кніжка выбранай паэзіі «Белыя пісьмы», у 1995-м  — «Апошні верасень».
 
Верш «Ручнікі», пакладзены на музыку [[Мікалай Макаравіч Пятрэнка|М. Пятрэнкам]], стаў папулярнай песняй (апроч гэтага, песні на вершы паэтэсы напісалі [[I. Барсукоў]], [[Л. Свердзель]]). Творы В. Вярбы перакладаліся на [[руская мова|рускую]] і інш.іншыя мовы. В. Вярба пераклала на беларускую мову «Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне» [[{{нп3|Рувім Ісаевіч Фраерман|Р. Фраермана|ru|Фраерман]]а, Рувим Исаевич}} (1975).
 
Першая ж кніга В. Вярбы «Вочы вясны» выклікала добрыя ўражанні, звярнула ўвагу крытыкі. Адзначалася, што некаторыя вершы з гэтай кнігі сталі набыткам беларускай паэзіі. Творы В. Вярбы друкаваліся ў часопісах «Полымя», «Маладосць», «Беларусь», у газеце «Літаратура і мастацтва» і інш. Паэзія В. Вярбы — лірычная споведзь пра час і сваё пакаленне. Асноўныя матывы — услаўленне маладосці, кахання, мацярынства, роздум над гісторыяй роднага краю і праблемамі сучаснасці. Творы паэтэсы вызначаюцца летуценнасцю, рамантычнай прыўзнятасцю і разам з тым часам у іх адчуваецца разгубленасць перад бытавымі няўвязкамі, разуменне складанасці жаночага лёсу, нялёгкасці жыццёвых выпрабаванняў. Яна па-свойму пераасэнсоўвае вобразы і матывы вуснай народнай творчасці.
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
Радок 15 ⟶ 50:
* {{крыніцы/БП 1917-90|Вярба Вера}}
* «Дажджлівых раніц пазалота…»: Вера Вярба // Бельскі, А. І. Беларуская літаратура XX стагоддзя: гісторыя і сучаснасць / А. І. Бельскі. — Мн., 2005. — С. 136—143.
* Гайдук С. Пачатак з канца, ці Чаму Вера Вярба працягвае жыць у нашых сэрцах// Літаратура і мастацтва.  — 2012.  — 24 жніўня.  — №  34.  — С. 5.
 
{{Пісьменнікі і паэты Беларусі}}
Радок 21 ⟶ 56:
{{DEFAULTSORT:Вярба Вера}}
[[Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты]]
[[Катэгорыя:Паэты Беларусі]]
[[Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў СССР]]
[[Катэгорыя:Паэты паводле алфавіту]]
[[Катэгорыя:Паэтэсы]]